◎ Пля́ўсі ’платкі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), паходзіць з літ. plauše ’вотруб’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Паўторка, беласт. повту́орка ’паўтарэнне’ (Сл. ПЗБ) паходзіць з польск. powtórka ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 4, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́рыка ’адзін з родаў мастацкай літаратуры’, ’сукупнасць лірычных твораў’, ’чуллівасць, перажыванні, настрой’ (ТСБМ). Як і польск. liryka (XIX ст.), паходзіць з франц. (poésie) lyrique, ням. Lyrik ’лірыка’ < лац. lyrica ’ода, лірычная песня’ < ст.-грэч. λυρικός ’лірычны паэт’ < λύρα ’ліра, сяміструнны інструмент’. Крукоўскі (Уплыў, 85) мяркуе, што бел. лірыка паходзіць з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вір’янка ’валер’ян, Valeriana officinalis L.’ (ветк., Мат. Гом.) паходзіць з рус. размоўнага валерьянка ’тс’ і з’яўляецца сапсаванай формай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лойтры ’бакі ў драбінах без абшыўкі’ (паўд.-усх., КЭС) паходзіць з герм. моў, параўн. ням. Leiter ’драбіна, лесвіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́бя ’нятлустае мяса’ (смарг., Сл. ПЗБ). Відаць, паходзіць са зборнага назоўніка лю́бʼе < прасл. lib‑ьje. Да любі́вы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паюрго́нія ’герань, вазон’ (мядз., Жыв. сл.) — скажонае (пад уплывам юргі́ня) пеларго́нія, якое паходзіць са ст.-грэч. πελαργός ’бусел’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візі́р 1 ’відашукальнік (у фота- і кінаапараце)’; ’частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай’; ’прылада для візіравання’ (КТС, БРС). Паходзіць з рус. визир < ням. Visier ’мішэнь’ (Фасмер, 1, 313) < лац. visus ’від, выгляд’.
Візі́р 2 ’міністр, высокі саноўнік у Турцыі і іншых мусульманскіх дзяржавах’ (БРС). Паходзіць са ст.-рус. формы визирь < араб.-тур. väzir. Гл. Фасмер, 1, 313.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветхазаветны: ∼ная кніга (КТС). Паходзіць з рус. ветхозаветный (1789 г.) < ад фразеалагічнага звароту ветхий завет (Шанскі, 1, В, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вібраваць ’рытмічна хістацца’ (КТС) словаўтваральна перааформлена з літар. вібры́раваць, якое паходзіць з рус. вибри́ровать < ням. vibrieren ’хістацца, дрыжаць, вібрыраваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)