ма́ла, прысл.

1. Нямнога, у невялікай колькасці.

М. зрабіў.

М. людзей.

М. часу.

2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.

У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.

Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.

Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даво́лі, прысл.

1. (у спалучэнні з прым. або прысл.). У значнай ступені, у вялікай колькасці.

Прыйшлося дабірацца д. доўга.

2. безас., у знач. вык. Дастаткова, колькі трэба.

Дома ўсяго д.

3. безас. з інф. або з Р. Хопіць, досыць, пара спыніць.

Д. слоў, справа патрэбна!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарэ́з, ‑у, м.

Спец. Забой жывёлы на мяса. Выбракоўка жывёлы на зарэз.

•••

Да зарэзу — крайне, надзвычайна (патрэбна, неабходна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выканаць менш, чым належыць, патрэбна; не выканаць якой‑н. нормы. Недавыканаць план.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дабепатрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2–3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабнапатрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аго́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Паступова асвоіцца, прывыкнуць. [Васіль:] — Чалавек агоўтаецца, звыкнецца, яму здаецца, гэтак яму і патрэбна... Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завялі́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Велікаваты, большы, чым патрэбна. Знаёмы гарнітур здаваўся завялікім і прасторна вісеў на Нетрусёвых плячах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагно́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. ад перагнісці, перагніць.

2. у знач. прым. Угноены звыш нормы, больш, чым патрэбна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потре́боваться

1. (стать нужным, необходимым) быць патрэ́бным; (понадобиться) спатрэ́біцца;

заво́ду потре́буются рабо́чие заво́ду патрэ́бны бу́дуць рабо́чыя;

2. безл. трэ́ба бу́дзе, бу́дзе патрэ́бна; (понадобиться) спатрэ́біцца;

потре́буется мно́го горю́чего патрэ́бна бу́дзе мно́га па́ліва; см. тре́боваться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднамы́снік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і аднадумец. Ты была вельмі патрэбна мне як сябра, як памочнік, як аднамыснік. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)