прадухілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.
Загадзя ліквідаваць тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н.; папярэдзіць. [Бабейка] не можа прадухіліць тое, што павінна непазбежна адбыцца, трэба шукаць іншага шляху, каб утрымацца самому і зберагчы тое, што стварыў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі. Паслядовіч. Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга адхіліць, якога немагчыма пазбегнуць. Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканне чагосьці страшнага і неадхільнага. Колас.
2. Пастаянны, неадступны. Папярэдзіць, адгарадзіць гэтую крыштальную чысціню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхільным клопатам. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што, з дадан. сказам і без дап.
Падаць сігнал, папярэдзіць аб чым‑н. сігналам. Недзе з завулка раптоўна выскачыла, віскнуўшы тармазамі, машына, зычна, ледзь не ў самае вуха, прасігналіла — «Пэ-эп!». Місько. У гэты час на плошчы за універмагам прасігналіў аўтобус. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, «краінай-марай», няяснай і няўстойлівай. Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йнік, ‑а, м.
Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю. Быкаў. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папярэ́джваць несов.
1. опережа́ть, обгоня́ть;
2. предупрежда́ть;
3. предотвраща́ть, предупрежда́ть;
4. (делать что-л. раньше кого-, чего-л.) предупрежда́ть, опережа́ть;
1-4 см. папярэ́дзіць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папярэ́джанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. папярэдзіць (у 1, 2 знач.).
2. Заўвага, якая папярэджвае аб чым‑н. або ад чаго‑н. — Давайце, хлопцы, цішэй, — перасцярог Садовіч.. На разумнае папярэджанне Садовіча ніхто не звярнуў увагі. Колас.
3. Адзін з відаў дысцыплінарнага спагнання. — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)