грыгарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з новай сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 1582 г. папа Грыгорый XIII замест юліянскай сістэмы, або т. зв. старога стылю. Грыгарыянскі каляндар.
[Лац. Gregorianus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валаса́ты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад галіць.
2. у знач. прым. Са збрытымі валасамі. У кудлатага папа і ў голенага ксяндза адна праўда. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саба́чына, ‑ы, ж.
Мяса сабакі. Мог Іліко расказаць пра скупога папа, які праваліўся пад зямлю за тое, што пачаставаў сваю радню замест бараніны смажанай сабачынай. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пачапе́нька ’кошык’ (лун., Сл. Брэс.). Не зусім ясна (невыразная ілюстрацыя запісу). Можна меркаваць, што да папа‑ піць < чапляць (гл.). У такім выпадку гэта быў першапачаткова спецыфічны кошык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
попII разг. (рюха) поп, род. папа́ м.;
◊
ста́вить, поста́вить на попа́ прост. старчако́м (старчма́) станаві́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шэ́лег, ‑а, м.
Старажытная дробная манета. А бацька толькі што выплаціў арэнду, і ў хаце не было болей ані шэлега, каб наняць папа і адслужыць па нябожчыцы малебен. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га
I нескл., м. (гектар) га (гектар)
II частица
1. вопросительная а;
га? што? — а? что?;
2. побудительная а;
та́та, га та́та! — па́па, а па́па!
III межд. (выражение догадки, удивления) а;
га! і ты тут! — а! и ты здесь!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папо́ўства, ‑а, м.
Разм. Занятак, пасада папа. Бацька .. [Сяргея Антонавіча] быў папом і хацеў да папоўства прыгатаваць сына і таму аддаў яго, пасля чатырох год гімназіі, у навучанне ў духоўную семінарыю. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́пеж ’папа’ (Яруш.). Ст.-бел. папежъ ’тс’ (1501 г.) < ст.-польск. papież ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175). Рус. папеж (XVII ст.) (відавочна, з польск. — Фасмер, 3, 200), ст.-слав. папежъ ’папа’, польск. papież, чэш. papež, славац. pápeź, славен. pȃpež. Крыніцай слова ў зах.-слав. мовах было ст.-бав. pápes, ст.-в.-ням. bâbes, якое баварскімі місіянерамі было распаўсюджана ў IX–X ст. у Маравіі і Паноніі і якое ўзыходзіць да народналац. pāpex ад лац. pāpa + pontifex (гл. Фасмер, там жа; Брукнер, 394; Махэк₂, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)