необщи́тельный нетавары́скі; (некомпанейский) некампане́йскі; (неразговорчивый) негаваркі́; (замкнутый) за́мкнуты, замкнёны; (нелюдимый) нелюдзі́мы, дзіклі́вы; (угрюмый) пану́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Хмурны, насуплены, пануры. [Хлопчык:] — Калі я прыехаў, [цётка] нават і не глянула, здаецца, на мяне. Вельмі яна нейкая насупістая была! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыч, ‑а, м.

1. Начная і вячэрняя птушка з бурай афарбоўкай сямейства сапраўдных соў.

2. перан. Разм. Маўклівы, пануры чалавек. Сядзіць сыч сычом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сугне́й, ‑я, м.

Нелюдзень, дзіклівы, пануры чалавек. Жонка яго чакала трэцяга дзіцяці, ён жа [Ракуцька] стаў, як сугней, угнуў галаву і ўсё маўчаў, маўчаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пану́ра,

1. Прысл. да пануры.

2. безас. у знач. вык. Змрочна, непрыветліва. У маёнтку было ціха, панура і неяк безнадзейна, як у турэмным двары. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніцкі́ ’нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцы ’змрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́рмас, ‑а, м.

Пасудзіна асобай будовы, якая засцерагае змешчанае ў ёй ад астывання або награвання. Прыйшоў пануры старшына і аб’явіў, што падвезлі тэрмасы з абедам. Мележ.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падло́бістыпануры’ (Мат. Гом.), ’упарты, настойлівы’ (Сцяшк. Сл.). Да лоб (гл.), першапачаткова ’той, хто глядзіць спадылба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачужэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сувязь з блізкімі, знаёмымі, аддаліўся, стаў чужым. Тры дні.. [Даніла] тады нічога не браў у рот, а хадзіў, як разбіты, — пануры і ачужэлы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)