обозна́ться сов., разг. абазна́цца, памылі́цца;

прости́те, я обозна́лся праба́чце, я абазна́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абвіхну́ццапамыліцца’ (Нас., Бяльк.), абвіхнуць ’ашукаць’ (Нас., Бяльк.). Гл. віхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Амахну́ць ’хутка падмануць’ (Нас.), амахнуцца ’хутка памыліцца’ (Нас.). Гл. абмахнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмахну́цца, ‑ну́ся, ‑не́шся, ‑не́цца; ‑нёмся, ‑няце́ся; зак.

1. Аднакр. да абмахвацца.

2. перан. Памыліцца. Ды леснікі здарэнне зналі. Калі Абрыцкі абмахнуўся І пад Пшавару падвярнуўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промахну́ться сов.

1. прамахну́цца;

2. перен., разг. даць ма́ху, прамахну́цца; (ошибиться) памылі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абма́х, абмашка ’памылка’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Касп., Яўс.), абмахівацца ’памыляцца’ (Нас.), абмахнуццапамыліцца’ (Бяльк.). Параўн. абмахаць, абмахнуць ’аббегчы, хутка абысці’ (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. промах, а з словаўтваральна-семантычнага боку бел. абвіхнуццапамыліцца’ (гл.). Магчыма, створана на аснове апошняй формы кантамінацыйным шляхам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).

абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́дла, ‑а, н.

Разм. Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

•••

Даць пудла — а) не пацэліць, прамахнуцца. — Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — і мабыць, я даў пудла. Янкоўскі; б) памыліцца, зрабіць памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

погреши́ть сов.

1. (против чего) паграшы́ць; (ошибиться) памылі́цца;

2. (грешить известное время) паграшы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Памыліцца ў разліках, меркаваннях; аказацца ў нявыгадным становішчы; пралічыцца. [Мазавецкі:] — Вы, пане Сурвіла, не думайце, што мы прагадаем, калі збяром на гэтую куплю вялікі гурт. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)