су́мка ж., в разн. знач. су́мка;

да́мская с. — да́мская су́мка;

палява́я с.воен. полева́я су́мка;

сардэ́чная с.анат. серде́чная су́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рапу́ха, ‑і, ДМ ‑пу́се, ж.

Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру. Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацічнік ’душыца палявая, Acinos arvensis Dandy’ (гродз., Кіс.). Да маці́ца (гл.), аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цюцюпа́н, ‑у, м.

Лугавая ці палявая расліна сямейства складанакветных з кветкамі, падобнымі на рамонак. Цэлыя лапіны на лузе адваявалі сабе братаўка, ці званец, падобны на рамонкі цюцюпан, чорнагалоў. Асіпенка. На сценцы бялелі цюцюпаны, .. жоўты малачайнік. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кліку́нчык ’жывакосце палявая, Consolida regalis’ (Бейл.). Лекавая расліна, назва якой звязана з сакральным значэннем дзеяслова клікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардэ́чнік ’расліна Leonurus cardiaca L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’майнік Majanthenum’ (Інстр. 2), ’фіялка духмяная Viola odorata L.’, ’скочкі Sempervivum tectorum L.’, ’кураслеп Anemone nemorosa L.’, ’фіялка палявая Viola arvensis Murr.’, ’чысцяк веснавы Ramunculus Ficaria L.’, ’рагулька палявая Consolida arvensis Opitz’ (Бейл.), ’лекавая расліна’ (Сцяшк.). Ад сардэ́чны, сэрца (гл.), таму што гэтыя расліны ўжываюцца ў народнай медыцыне пры хваробах сэрца (гл., напрыклад, Махэк₂, 572). Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. серде́чникпалявая гарчыца Cardamine pratensis L.’, чэш. srdečník ’розныя расліны, якія ужываюцца пры хваробах сэрца’, серб.-харв. ср̏дачица ’род раслін Leonurus’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Палявая травяністая меданосная расліна сямейства грэчкавых, з зярнят якой робяць муку, крупы і інш. Па пояс тут вырасце грэчка І мёдам запахнуць палі. Панчанка.

2. Зерне гэтай расліны. Пасеяць грэчку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ячме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ячменю ​1; ячны. Ячменнае асцё. □ Вузкая палявая дарога.. гублялася ў ячменным полі. Чорны. // Прыгатаваны з зерня ячменю; ячны. Ячменныя крупы. Ячменная мука. □ Падала [цётка] закуску: ячменны праснак, сухую брынзу, цыбуліну. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жытны́, ‑ая, ‑ое.

1. Тое, што і жытні. Жытная салома.

2. у знач. наз. жытно́е, ‑ога, н. Жытняе поле. Не ўпершыню сёння наша жытное За небакрай разлілося... Шэпча, трывожыцца, нібы жывое, Перада мною калоссе. М. Арочка. Палявая сцяжына ў жытное вядзе. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)