быва́ло вводн. сл. быва́ла;
ра́ньше, быва́ло, я ча́сто ходи́л на охо́ту ране́й, быва́ла, я ча́ста хадзі́ў на палява́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́нкам, прысл.
У ранішні час; уранку, раніцай. І рупіць гэта паляванне, А заўтра ранкам у світанне Яму [Міхалу] падводзіць трэба пана. Колас. Устаючы ранкам, ужо колькі разоў Юлечка парывалася сама прыбраць пасцель, на якой спала разам з маці. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпік 1, ‑у, м.
Спец. Касцявы мозг.
шпік 2, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шпег. Да нас набліжаўся патруль: два паліцыянты і шпік у цывільным адзенні. Карпюк. Шпікі яшчэ досвіткам распачалі «паляванне». Яны арыштоўвалі кожнага падазронага. Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́бі, нескл., н.
Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне. Шамякін. Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі. Васілёнак.
[Англ. hobby.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ваб ’вабенне птушак’ (Федар.); ’паляванне з рогам на дзічыну’ (КТС), ваба ’прынада, спакушэнне’ (БРС, Гарэц.). Прасл. утварэнне ад *vabiti, параўн. польск. wab ’прынада; вабік’, серб.-харв. ва̑б, ва́ба ’прынада, покліч’, славен. vab ’прынада’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тра́вля ж.
1. цкава́нне, -ння ср.; (охота) палява́нне, -ння ср.;
2. перен. цкава́нне, -ння ср.; (гонение) гане́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́йка 1, ‑і, ДМ лайцы; Р мн. лаек; ж.
Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў. Паляванне з лапкай. Язда на лайках.
ла́йка 2, ‑і, ДМ лайцы, ж.
Від мяккай скуры. Туфлі з лайкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піўні́чы, у прымаўцы: быў піўні́чым, а цяпер — ні́чым ’гаспадар віннага склепа’ (Янк. БП). Параўн.: пасада ў ВКЛ — піўнічы, паводле старажытнай мадэлі лоўчы (ад ловы ’паляванне’). З польск. piwniczy ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад піўніца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
браканье́рства, ‑а, н.
Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеным месцы, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі. Было і такое, калі нехта трахануў толам плёс на рэчцы, і ў рэдакцыю адной з газет паляцела пісьмо, што ў раёне няма барацьбы з браканьерствам. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сокала. Сакаліныя крылы. // Які адбываецца пры дапамозе сокалаў. Сакалінае паляванне.
2. Уласцівы сокалу; такі, як у сокала. Смела! Зрокам сакаліным, браце, глянь! Танк.
3. у знач. наз. сакалі́ныя, ‑ых. Сямейства драпежных птушак, да якога належыць і сокал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)