расхаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць раўнадушным, халодным да каго‑, чаго‑н. [Віктар Сяргеевіч:] — А я ўжо хацеў падумаць благое: расхаладзела піянерыя да таямніцы кургана. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паўмі́ць ’падумаць, уцяміць, зразумець’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ⁺уміць < ⁺ум ’розум’ < прасл. итъy роднаснага з літ. aumuö ’розум’, усх.-літ. aumenis ’памяць’, отепа, отупе, omenis ’свядомасць, пачуццё’ < і.-е. *ай‑ (гэты корань і ў прасл. aviti sę > (зʼ)явіцца, ихо > вуха) (Фасмер, 4, 161; Скок, 3, 544).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́рта², безас., у знач. вык.
1. з інф. Неабходна, трэба, мае сэнс.
Гэты фільм в. паглядзець.
Над гэтым в. добра падумаць.
2. каму. Па заслугах, так і трэба.
Яму в., не трэба было так рабіць.
3. з інф. У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з’яўлення наступных падзей.
В. задумацца, як нахлынуць успаміны.
◊
Гэ́та нікуды не варта; куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кла́ксан, ‑а, м.
Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце. Асіпенка.
[Англ. klaxon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Выказаць нязгоду, заявіць пратэст. — Што вы, што вы, Нэля Іванаўна, — запратэставаў інжынер. — Хіба я магу так падумаць. Лупсякоў. — Няпраўда! — горача запратэставала Аня. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.
1. каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.
Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.
2. каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.
Доктар р. лекі як сродак ад болю.
3. Раіцца, меркаваць.
Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.
◊
Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.
|| зак. пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцвярдзе́ць, ‑ее; зак.
Стаць цвёрдым. Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, затым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала, дык .. можаш падумаць, што сапраўды брук у цябе пад нагамі або нават асфальт. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
посуди́ть сов. (составить, высказать суждение) памеркава́ць; (подумать) паду́маць;
посуди́(те) са́м(и)! паду́май(це), памярку́й(це) са́м(і)!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вынахо́дніцтва, ‑а, н.
1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.
2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падражнівацца з кім‑н., пасмейвацца з каго‑н. Можна было падумаць, што Ванда Адамаўна пацвельваецца або насміхаецца з Гані. Грамовіч. — Дзе ж ваша здабыча? — пацвельвалася .. [маці], накрываючы на стол. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)