два́ццаць, ‑і, ліч. кольк.

Лік 20. Дваццаць падзяліць на чатыры. // Колькасць 20. Дваццаць капеек. □ Апошнія дваццаць кіламетраў прыйшлося ісці пехатой. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.

1. Ламаючы, падзяліць на часткі, на кавалкі.

Р. крэсла.

2. Разбурыць, разваліць.

Р. дзверы.

|| незак. разло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і разло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разло́м, -у, м., разло́мліванне, -я, н. і разло́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Распа́зіць ’разабраць, разняць, ускрыць’ (чавус., Ласт.), роспазова́ць ’разняць, рассячы ці распілаваць калоду ўдоўж’ (ТС). Да паз (гл.), параўн. рус. пск., асташ. распази́ть ’разабраць, распластаць (рыбу)’, смал.падзяліць на часткі, палавіны’, што, відаць, сведчыць аб агульнай усходнеславянскай дыялектнай інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяцьсо́т, пяцісот, Д пяцістам, Т пяццюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 500. Пяцьсот падзяліць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 500. Пяцьсот студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; пр. наслаіў, ‑слаіла; заг. наслаі; зак., чаго.

1. Накласці слаямі. Наслаіць цеста.

2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяцьсо́т, дзевяцісот, дзевяцістам, дзевяццюстамі, (аб) дзевяцістах, ліч. кольк.

Лік і лічба 900. Дзевяцьсот падзяліць на дзевяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 900. Дзевяцьсот рублёў. Дзевяцьсот кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 30. Трыццаць падзяліць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 30. Трыццаць крокаў. Трыццаць капеек. Трыццаць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэсць, шасці, Т шасцю, ліч. кольк.

Лік і лічба 6. Шэсць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 6. Лясной дарогай Міця прайшоў вёрст шэсць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Ускапаць нанава.

П. бульбянішча.

2. Падзяліць што-н. ровам, канавай упоперак.

П. дарогу.

3. перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзець, перабраць паперы, рэчы і пад.

Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.

|| незак. перако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перако́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семанты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семантыкі. З пункту погляду семантычнай характарыстыкі і сферы ўжывання ў старабеларускай мове лацінізмы можна падзяліць на два асноўныя разрады. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)