сенападава́льня, ‑і, ж.

Сельскагаспадарчая машына для падачы сена вялікімі ахапкамі па вышкі ці ў будынак, дзе яно складваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падно́с, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.

1. -у; гл. паднесці.

2. -а. Дошка або металічны (пластмасавы і пад.) ліст з загнутымі ўверх краямі для пераносу посуду, для падачы ежы на стол і пад.

Металічны п.

|| прым. падно́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукамы́йнік, ‑а, м.

Падвесная пасудзіна, якая служыць для падачы вады пры ўмыванні; умывальнік. Валодзя доўга мыўся пад маленькім рукамыйнікам за домам. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёгазе́та, ‑ы, ДМ ‑зеце, ж.

Від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету. Радыёгазета «Юныя ленінцы». □ Радыёгазета адыгрывае вялікую выхаваўчую ролю. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перафразава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Змяніць (змяняць) форму падачы чыіх‑н. слоў, выслоўяў, фраз і пад. Перафразаваць прыказку. Перафразаваць словы прыпеўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. каго. Выбіраць каго‑н. закрытым галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў. Балаціраваць кандыдатуру.

2. што. Ставіць на галасаванне. Балаціраваць прапанову.

[Фр. ballotter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

право́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. правесці (у 3, 9 знач.).

2. Сетка правадоў для падачы электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафе́йнік, ‑а, м.

Пасудзіна для варкі або падачы кофе. Алюмініевы кафейнік. Фарфоравы кафейнік. □ Вялізнае падвоканне замяняла стол. На ім стаяў кафейнік у карычневых падцёках. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флаэ́ма, ‑ы, ж.

Спец. Тканка вышэйшых раслін, якая служыць для падачы арганічных рэчываў, што сінтэзуюцца галоўным чынам у лістах; тое, што і луб (у 1 знач.).

[Ад грэч. phloios — кара, лыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газасхо́вішча 1, ‑а, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе могуць схавацца людзі ў час газавай атакі.

газасхо́вішча 2, ‑а, н.

Збудаванне для захавання газу ​1 і рэгулявання яго падачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)