дывертысме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Канцэртная праграма ў эстрадных тэатрах, а таксама ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.

[Фр. divertissement.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мю́зікл, ‑а, м.

1. Музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады.

2. Кінафільм такога характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіло́г, ‑а, м.

Заключная частка літаратурнага твора, якая змяшчае кароткія звесткі пра далейшы лёс яго герояў. Надумана выглядаў эпілог рамана — сустрэча Тацяны з бацькам Віці Барысам Каганскім пасля вайны. Дзюбайла. // Заключная сцэна ў оперы. Урачысты эпілог оперы «Іван Сусанін». // перан. Канец, развязка чаго‑н. Эпілог паўстання. □ Іх [воінаў] нездарма хавалі ля дарог: Вандроўнікі тут слухаць будуць вечна Кароткага жыцця бясконцы эпілог. Жычка.

[Грэч. epílogos — пасляслоўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пастаноўкі (у 3 знач.). Пастановачныя сродкі оперы. Пастановачны план. // Разм. і спец. Прыгодны для пастаноўкі, эфектны ў пастаноўцы. Пастановачны балет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыту́ра, ‑ы, ж.

Сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора. Партытура оперы. // Нотная кніга з запісам усіх партый такога твора. Давід Ойстрах і Леў Аборын падарылі Энеску партытуру канцэрта Хачатурана для скрыпкі і аркестра. «Беларусь».

[Іт. partitura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).

А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з пракгыкай.

Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.

Нацыянальны а.

Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспліка́цыя, ‑і, ж.

1. Прадстаўленне чаго‑н. у яўным выглядзе.

2. Спец. Тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда.

3. Спец. Рэжысёрскі план спектакля, оперы, балета і пад. з яго ўказаннямі па пастаноўцы і афармленню.

[Лац. explicatio — вытлумачэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да канцэрта (у 1 знач.). Канцэртнае аддзяленне. Канцэртнае выступленне. // Які даецца ў канцэрце, канцэртам. Канцэртнае выкананне оперы.

2. Прызначаны для канцэрта, якім карыстаюцца ў канцэрце. Канцэрты раяль, Канцэртная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хабанэ́ра, ‑ы, ж.

1. Кубінскі народны танец, пашыраны ў Іспаніі і Лацінскай Амерыцы, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хабанэру.

2. Музычны твор у стылі гэтага танца. Хабанэра з оперы Бізэ «Кармэн». Хабанэра для фартэпіяна Шабрые.

[Ісп. habanera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцэна́рый, ‑я, м.

1. Літаратурны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кінафільма. Сцэнарый фільма [«Тартак»] — дэбют І. Пташнікава ў жанры драматургіі. «ЛіМ».

2. Сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.

3. Спіс дзеючых асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну.

[Іт. scenario ад scaena.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)