непрыміры́мы в разн. знач. непримири́мый;
~мыя супярэ́чнасці — непримири́мые противоре́чия;
~мая няна́вісць — непримири́мая не́нависть;
н. во́раг — непримири́мый враг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мучы́цель, ‑я, м.
Той, хто мучыць каго‑н. Праз крывавы туман .. [Валодзя] назіраў за раз’юшанымі тварамі сваіх мучыцеляў і адчуваў да іх глыбокую нянавісць і пагарду. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
знішча́льны, -ая, -ае.
1. Вялікай разбуральнай сілы; які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння.
Адкрыць з. агонь па ворагу.
Знішчальная вайна.
2. Прызначаны для знішчэння караблёў і авіяцыі праціўніка, для барацьбы з дыверсантамі і пад.
Знішчальная авіяцыя.
З. батальён.
3. перан. Рэзкі, бязлітасны, які выяўляе пагарду, нянавісць.
Знішчальная крытыка.
З. позірк.
|| наз. знішча́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чалавеканенаві́сніцтва, ‑а, н.
Кніжн. Нянавісць да людзей, да чалавецтва. Наказ ваеннай і маральнай перамогі свету сацыялізма і дэмакратыі над светам фашызму і чалавеканенавісніцтва і складае змест, сутнасць аповесці [І. Шамякіна «Помста»]. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ужы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся; -ло́ся; зак.
1. з кім. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н.
Не ўжыўся з суседзямі.
2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах.
Не ў. на чужыне.
3. у што. Унікшы, асвоіцца з чым-н.
У. ў ролю (пра акцёра). || незак. ужыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца. Як можа ў адным чалавеку ў. нянавісць і любоў? (перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бесхрыбе́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае няцвёрды характар; няўстойлівы, беспрынцыповы. [Нагорны:] «Неабходна перш за ўсё ў сабе выхаваць пільнасць, нянавісць да ворага і вялікую любоў да сваіх людзей, якія апынуліся ў няволі. Іначай, які з мяне палітбаец, — бесхрыбетны чалавек». Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабле́ма, ‑ы, ж.
Важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння. Аднак тэма аб пабудове электрастанцыі ставіць і распрацоўвае шмат праблем: дружба і варожасць, замілаванне і нянавісць. Чорны. У даследаваннях Я. Баршчэўскага пытанні навуковай метадалогіі арганічна пераплятаюцца з праблемай тэорыі літаратуры. Мушынскі.
[Грэч. problēma — задача.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́слівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць карыслівага; прага да нажывы, выгады. Крылоўская байка выкрывала крывадушнасць цара, карыслівасць чыноўнікаў. Казека. Не карыслівасць і эгаізм, а бясконцая адданасць народу, маральная чысціня і святая нянавісць да сацыяльнай несправядлівасці — вось духоўны кодэкс рэвалюцыянераў-дэмакратаў. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зненаві́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Адчуць нянавісць, пранікнуцца нянавісцю да каго‑, чаго‑н. Саша ніколі раней не прала і з першых жа дзён зненавідзела гэту дапатопную работу. Шамякін. — Калі вы яшчэ хоць раз схлусіце мне ці каму-небудзь іншаму, я зненавіджу вас назаўсёды. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)