няна́вісць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. няна́вісць
Р. няна́вісці
Д. няна́вісці
В. няна́вісць
Т. няна́вісцю
М. няна́вісці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няна́вісць, -і, ж.

Пачуццё моцнай варожасці, непрыязнасці.

Н. да ворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няна́вісць ж. не́нависть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няна́вісць, ‑і, ж.

Пачуццё моцнай варожасці, непрыязнасці. І старадаўняя нянавісць, выгадаваная вякамі гнёту і здзеку, гарэла цяпер у сялянскіх вачах вялікім гневам. Бядуля. Нянавісць да ворага.. зусім натуральна зыходзіць ад любві да радзімы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няна́вісць ж. Hass m -es (да каго-н., чаго-н. gegen, auf A);

з няна́вісцю voll Hass

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

антысеміты́зм, -у, м.

Нацыянальная нянавісць да яўрэяў.

|| прым. антысемі́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавеканенаві́сніцтва, -а, н.

Нянавісць да людзей, да чалавецтва.

|| прым. чалавеканенаві́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненаві́сны, -ая, -ае.

Які выклікае нянавісць, агіду.

Н. вораг.

|| наз. ненаві́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hatred [ˈheɪtrɪd] n. (for/of/towards) няна́вісць; агі́да;

racial hatred ра́савая няна́вісць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

звяры́ны, -ая, -ае.

1. гл. звер.

2. перан. Вельмі моцны (пра што-н. цяжкае або жорсткае, лютае).

Звярыная нянавісць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)