спахмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Я сядзеў ля адчыненага акна і з надзеяй пазіраў на спахмурнелае неба: хоць бы адзін прасвет. Шыловіч.

2. Які стаў панурым, сумным (пра чалавека). Спахмурнелы Турсевіч сядзеў і слухаў. Колас. Па раптам спахмурнелым.. [Алесевым] твары Нікіфаровіч здагадаўся, што нешта нядобра. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зглумі́ць, зглумлю, зглуміш, зглуміць; зак., што.

Разм.

1. Страціць без карысці; папсаваць, перавесці. Зглуміць дабро. □ Колькі за вайну зглумілі сталі! Ты прыкінь, таварыш, як і я: Тысячу мастоў пабудавалі б Праз любы вялікі акіян. Панчанка. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́жа,

Разм.

1. Прысл. да нягожы.

2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разагнаць (у 3, 4 знач.).

2. Спец. Расплюшчванне кавалка металу (пакоўкі ​2) у папярочным напрамку.

3. Спец. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей. Разгонка нафты.

4. Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шал, ‑у, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем; шаленства, раз’юшанасць. Віктар яшчэ болей чырванее; вочы, звужаныя шалам, зыркаюць дзёрзка і нядобра. Савіцкі.

2. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. І сэрца поўняць маладыя сілы, І хмеліць галаву вясновы шал. Бураўкін. Роўныя, як на падбор, былыя дзесяцікласніцы пачыналі шалы ў вадзе, на беразе. Мыслівец. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразднядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус.горизд ’лоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скве́рно

1. нареч. (гадко) пага́на, га́дка, бры́дка; (мерзко) агі́дна; (пакостно) паску́дна;

2. (плохо — о качестве) дрэ́нна, ке́пска;

3. безл., в знач. сказ. дрэ́нна, нядо́бра, ке́пска, бла́га;

скве́рно ко́нчить дрэ́нна ско́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры. // Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела. Грачанікаў.

2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху. Быкаў. Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў. М. Стральцоў. / у безас. ужыв. Схаладнела ў грудзях.

3. перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб. Быкаў.

4. безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неблагополу́чно нареч.

1. нядо́бра, дрэ́нна; нешчаслі́ва; няўда́чна; (неуспешно) непаспяхо́ва;

2. безл., в знач. сказ. не зусі́м до́бра, дрэ́нна; не ўсё ў пара́дку;

у них неблагополу́чно у іх дрэ́нна, не ўсё ў пара́дку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ташна, безас. у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя). Накурыўся так, што моташна стала. □ Зірнуў яшчэ ўніз Мішка і моташна яму стала — нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Лынькоў. Калыхаўся [хлопчык], пакуль не рабілася моташна, дамоў прыходзіў з асалавелымі вачыма. Хомчанка.

2. перан. Агідна, прыкра. [Паліна:] — Ды не дрыжы ты ўжо так!.. Глядзець моташна... Новікаў. Часамі абураўся і Уладзік. — Кінь ты, Лазар, цягнуць лазара! Слухаць моташна! Колас.

3. перан. Аб адчуванні тугі, адзіноты. Не варта было пакідаць .. [Зіну] сёння адну. Ёй адно горка і моташна. Васілёнак. — Моташна там на абрыве тарчаць, — уздыхнуў Мірон Патапавіч. — У сяло б перабрацца. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)