дасве́цце, ‑я, н.
Разм. Тое, што і досвітак. Устань раней за сонца, на дасвецці. Бо позна спаць — і радасці не знаць. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад.
Так хацелася спаць, што ён не мог т.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Працягвацца пэўны час.
Усё лета трывала засуха.
Трывала маўчанне.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца, служыць.
Кладачка слабая, але яшчэ доўга будзе т.
|| наз. трыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
замарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Стаць маркотным; засумаваць, занудзіцца. Ішоў хлопчык у трывозе, Замаркоціўся, прыціх. Колас. Песні жаваранкаў пераліўныя Замаркоціцца, спаць не даюць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхаце́цца, ‑хочацца; безас. зак.
Перастаць хацецца. Шчыра кажучы, Люся ўжо ледзь не клявала носам, як пад’язджалі да стану. А тут зусім спаць расхацелася. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́мнуць ’заснуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. Змарыць. Рус. кимать ’спаць’. Польск. kimać ’тс’, якое разглядаецца як запазычанне з рускай, паколькі першакрыніца адносіцца да так званай мовы афеняў, якая лакалізуецца ў цэнтральнарускім рэгіёне. Афеньск. кимать узыходзіць да н.-грэч. κοιμούμαι ’спаць’ (Фасмер, Этюды, 87). Этымалогія гэтага слова чамусьці не трапіла ў Этымалагічны слоўнік Фасмера. Іншыя этымалогіі ненадзейныя. Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́лы, -ая, -ае; гол, -а.
1. Не апрануты, не прыкрыты адзеннем.
Голая спіна.
2. Без расліннага або валасянога покрыва.
Г. чэрап.
Голыя дрэвы.
3. Нічым не пакрыты, не прыкрыты.
Голыя сцены.
Спаць на голым ложку.
4. перан. Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, без дадаткаў.
Голыя лічбы.
Голыя факты.
5. Без прымесей, чысты.
Г. пясок.
6. перан. Бедны.
Балявалі, пакуль голы сталі (прыказка).
◊
Гол як сакол — вельмі бедны, які нічога не мае.
Голы як бізун — пра вельмі беднага чалавека.
Голы як бубен (разм.) — пра голае, без расліннасці месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе заўсёды, не мае ні пачатку ні канца (у часе). Вечная матэрыя. // Які не перыстае існаваць. Вечныя снягі. Вечная мёрзлага. // Не абмежаваны тэрмінам. Акт на вечнае карыстанне зямлёй.
2. Які пастаянна паўтараецца, бесперастанны. Вечныя спрэчкі.
•••
Вечны агонь гл. агонь.
Вечны рухавік гл. рухавік.
Вечнае пяро гл. пяро.
Вечная гісторыя гл. гісторыя.
Вечная памяць гл. памяць.
Вечны спакой гл. спакой.
Заснуць вечным сном гл. заснуць.
На векі вечныя гл. век.
Спаць вечным сном гл. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў] засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. // Які не спіць, не хоча спаць. — Няма на цябе ўгамону, бяссонны, — няласкава сустракае.. [свякруха] таго, хто ўвайшоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. Упасці за што-н.
Капялюш заваліўся за шафу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абваліцца, абрушыцца.
Калодзеж заваліўся.
3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.
Паслізнуцца і з.
4. Улегчыся, залегчы (разм.).
З. спаць.
5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н.; уваліцца (разм.).
У хату заваліліся няпрошаныя госці.
6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (разм.).
З. ўраджаем бульбы.
Садавіны там — хоць заваліся.
|| незак. зава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пале́гчы, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; палёг, -лягла́ і -ле́гла, -лягло́ і -ле́гла; зак.
1. Легчы (пра многіх).
Дзеці палеглі спаць.
2. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пра злакі).
Жыта палягло.
3. перан. Загінуць, быць забітым (пра многіх).
У тым баі палягло многа салдат.
|| незак. паляга́ць, -а́е (да 2 знач.; спец.); наз. паляга́нне, -я, н. (да 2 знач.; спец.).
Паляганне пасеваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)