ра́мпа, ‑ы, ж.
Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны. Рассунуўшы машастовую заслону, перад рампай узнік канферансье. Мікуліч. // Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам. Агні рампы.
[Фр. rempe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З чырвоным тварам. — Вы хто? — спытаў невысокі, шыракаплечы і чырванатвары лейтэнант. — Мы тутэйшыя, — адказаў Мікола. Новікаў. — Пяць рублёў, — буркнуў тоўсты чырванатвары чалавек, больш падобны на дырэктара маслазавода, чым на шафёра. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараві́кі, ‑аў; адз. чаравік, ‑а, м.
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. Моцна грукаючы чаравікамі па мёрзлай зямлі, ішла.. рота чырвонаармейцаў. Чорны. [Каця] прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты снег. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzak ’куст, кустоўе’. Гл. каржак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навучэ́нец, ‑нца, м.
Той, хто навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ, тэхнікумах, вучылішчах і іншых сярэдніх навучальных установах. Побач стаяў невысокі хлопец у форме навучэнца чыгуначнага вучылішча. Васілёнак. Знайшлі мы сабе добрую кватэру. Мы — чацвёра навучэнцаў настаўніцкай семінарыі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суту́ласць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан сутулага. Недарэчны той халат яшчэ больш падкрэсліваў .. сутуласць [Уладзіміра Феафілавіча]. Васілевіч. Невысокі найбольш з-за свае сутуласці, з рэдкімі і вельмі кароткімі льнянымі вусамі, з падціснутай ніжняй губою, ён непрыкметна снаваў між людзей вёскі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прызе́місты ’нізкі на выгляд; прысадзісты’, прызёмісты ’тс’ (Нас.), прізёмістый ’тс’ (Бяльк.), прызё́мкуваты ’прыземісты; невысокі ростам, але шырокі ў плячах’ (Клім.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зямля́ (гл.), параўн. рус. призе́мистый ’тс’, укр. призе́мний ’нізкі, які расце каля самай зямлі’, призе́мок ’маленькага росту, каржакаваты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смужня́к ‘грузкае балота’, ‘невысокі хваёвы лес, што расце на балоцістым месцы’ (ваўк., люб., Сл. ПЗБ), смыжня́к ‘зараслі, парасля’ (Арх. Федар.), сму́жнік ‘зараслі маладога лесу’ (ТС), смы́жнік ‘гушчар’ (ЖНС), смы́знік ‘хмызняк’ (Скарбы). Няясна. Відаць, роднаснае хмызня́к (гл.). Адносна паралелізму пачатковага *sm‑/*xm‑ гл. Борысь, Etymologie, 586. Узыходзіць да прасл. *smyzъ, гл. смыза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)