падму́льваць

‘крыху націскаць, націраць каму-небудзь, што-небудзь (яму падмульвае, падмульвае плечы); надакучваць каму-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падму́льваю падму́льваем
2-я ас. падму́льваеш падму́льваеце
3-я ас. падму́львае падму́льваюць
Прошлы час
м. падму́льваў падму́львалі
ж. падму́львала
н. падму́львала
Загадны лад
2-я ас. падму́львай падму́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падму́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дра́іць, драю, драіш, драіць; незак., што.

1. Спец. Чысціць, мыць. Драіць палубу.

2. Разм. Шараваць, націраць да бляску. Свідзерскі знайшоў .. шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. Хомчанка.

[Ад гал. draaien — круціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націра́цца несов.

1. в разн. знач. натира́ться; см. наце́рціся;

2. страд. натира́ться; мели́ться; намина́ться; см. націра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растира́ть несов.

1. (мельчить) расціра́ць;

2. (натирать больное место) націра́ць;

3. (делать массаж) расціра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

націра́нне ср.

1. (действие) натира́ние; см. націра́ць1;

2. мед. втира́ние, натира́ние;

прыгатава́ць н. — пригото́вить втира́ние (натира́ние);

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

націра́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. націраць — нацерці (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Лекі для расцірання (хворага месца), уцірання ў скуру. Прыехала.. [Прыбыткоўская] аўтобусам у горад, адразу ў аптэку, узяла.. націранне ад болю ў назе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ляць, -яю, -яеш, -яе; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.

2. перан., каму-чаму і без дап. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

Яму часта муляе якая-н. ідэя.

Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. пастаяннай прысутнасцю.

|| зак. наму́ляць, -яю, -яеш, -яе; -яны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазаць, націраць; шмараваць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

церці, націраць, муляць, шараваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мазоліцьнаціраць мазалі доўгай работай або хадзьбой’, ’нядбала або паволі працаваць’, ’трымаць, не выпускаючы з рук’, мазоліцца ’забаўляцца з кім-небудзь або чым-небудзь’, ’паволі і нядбайна рабіць’ (Нас., ТСБМ). Да мазоль (гл.). Параўн. таксама мазголіць. Сюды ж мазалява́ны ’набыты працай, намаганнямі’, мазоленне ’доўгае трыманне ў руках’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)