алта́йцы, ‑аў; адз. алтаец, ‑тайца, м.; алтайка, ‑і, ДМ ‑тайцы; мн. алтайкі, ‑таек; ж.

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашу́бы, ‑аў; адз. кашуб, ‑а, м.; кашубка, ‑і, ДМ ‑бцы; мн. кашубкі, ‑бак; ж.

Народнасць, блізкая да палякаў, якая жыве ў Польскім Прымор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каракалпа́кі, ‑аў; адз. каракалпак, ‑а, м.; каракалпачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. каракалпачкі, ‑так; ж.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае насельніцтва Каракалпакскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удэге́йцы, ‑аў; адз. удэгеец, ‑гейца, м.; удэгейка, ‑і, ДМ ‑гейцы; мн. удэгейкі, ‑геек; ж.

Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў РСФСР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караі́мы, ‑аў; адз. караім, ‑а, м.; караімка, ‑і, ДМ ‑мцы; мн. караімкі, ‑мак; ж.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве ў Крыму і ў Літве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крымчакі́, ‑оў; адз. крымчак, ‑а, м.; крымчачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. крымчачкі, ‑чак; ж.

Малалікая народнасць, якая пражывае галоўным чынам у гарадах Крымскай вобласці УССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саа́мы, ‑аў; адз. саам, ‑а, м.; саамка, ‑і, ДМ ‑ыцы; мн. саамкі, ‑мак; ж.

Народнасць, якая насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыгі́йцы, ‑аў; адз. фрыгіец, ‑гійца, м.; фрыгійка, ‑і, ДМ ‑гійцы; мн. фрыгійкі, ‑гіек; ж.

Малаазіяцкая народнасць, якая жыла да н. э. на ўзбярэжжы Мармуровага мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лаўцы, ‑аў; адз. полавец, ‑лаўца, м.; палаўчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. палаўчанкі, ‑нак; ж.

Гіст. Народнасць цюркскага паходжання, якая ў 11–13 стст. насяляла паўднёварускія стэпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́скі, ‑аў; адз. баск, ‑а, м.; басконка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. басконкі, ‑нак; ж.

Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)