ду́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны шляхам выдзімання. Дутая шкляная пасудзіна. // Напоўнены паветрам; надуты. Дутыя шыны.

2. перан. Разм. Наўмысна перабольшаны; несапраўдны, фальшывы. Дутыя лічбы. Дутая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авіябо́мба, ‑ы, ж.

Снарад абцякальнай формы, напоўнены выбуховымі запальнымі або атрутнымі рэчывамі, які скідваецца з лятальнага апарата ў стан ворага або на важныя аб’екты ў яго тыле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́к, ‑а, м.

Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі. З калгасных палёў усё даўно прыбрана, звезена ў гумны і абмалочана, высокія засекі напоўнены збожжам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст. Асіпенка. // Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэраста́т, ‑а, М ‑таце, м.

Паветраплавальны апарат, напоўнены газам больш лёгкім, чым паветра, што дазваляе яму ўзнімацца і трымацца ў паветранай прасторы; паветраны шар.

•••

Змейкавы аэрастат — лятальны апарат змеепадобнай формы.

[Ад грэч. aēr — паветра і statos — які стаіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журбо́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і журботнага. Журботнасць мелодыі. □ Цябе не агорне журботнасці цень, Калі будзе працай напоўнены дзень. Бялевіч. Гэта дзейнічае на Любіну душу — задуменнасць і журботнасць апаноўваюць ёю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раке́танапоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раке́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накурыць.

2. у знач. прым. Разм. Напоўнены тытунёвым дымам. Калі заходзіш у накураны пакой, табе адразу становіцца цяжка дыхаць. Шахавец. Мы сядзелі ў цёплым, накураным вагоне, шчасліва смяяліся і гаварылі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўны, напоўнены, набіты, забіты □ як завязаць, аж трашчыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)