ры́начны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рынку (у 1 знач.), прызначаны для яго, уласцівы яму. Рыначная плошча. Рыначная цана. Рыначная мітусня.

2. Які мае адносіны да рынку (у 2 знач.); які вызначаецца попытам і прапановай. Рыначныя адносіны. Рыначныя фонды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мітульга́, ‑і, ДМ ‑льзе, Т ‑ой (‑ою), ж.

Разм. Мітусня; мільгаценне чаго‑н. Постаць Салаўя знікла за голымі кустамі ў мітульзе дробнага дажджу. Грахоўскі. Іншы раз з кроплямі дажджу падала снегавая мітульга і тут жа раставала ў лужынах і на чорнай зямлі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суета́

1. (ничтожность) уст. ма́рнасць, -ці ж., нікчэ́мнасць, -ці ж.;

2. (беготня) мітусня́, -ні́ ж., бегані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саро́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сарокі, належыць ёй. Незаследжаны двор... Парог... А на плоце — сляды сарочыя. Барадулін.

2. Падобны або такі, як у сарокі. Але як толькі прачыняў дзверы рэдакцыйнага калідора, мяне адразу як бы глушыла сарочае стракатанне машынак, бянтэжыла мітусня ў калідоры. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расшо́рыць ’распусціць, растраціць’ (Варл.), ’разбурыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. распасорыць (гл.). Значэнне ’разбурыць’ аўтары апошняга слоўніка тлумачаць уплывам літ. šorà ’шум, хваляванне, мітусня’, šorúoti ’бегаць, хутка рабіць, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрачына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прачнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Некаторыя раненыя папрачыналіся, і чуваць было, як яны з крэктам варочаліся з аднаго боку на другі. Лобан. Была летняя раніца і тая сцішанасць, калі яшчэ не ўсе папрачыналіся і вуліц не запоўніла людская мітусня і гамонка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талма́чыць ’тармасіць’ (узд., Жд. 3). Параўн. смален. талмата́ ’шум, мітусня’, якое Ліўканен (Отглаг. сущ., 172) узводзіць да *tъlmъ, гл. тлум (< *tьlp‑mъ), што сумніўна. Паводле Фасмера (5, 15), з *тълмота. Параўн. фанетычна блізкае няяснага паходжання талмак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таўкатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе. А сёння субота, недзе там, у РДК, — танцы, таўкатня падлеткаў каля ўвахода, шыпенне пласцінкі ў рупар. Адамчык. А мне ля касы ў зале вузенькай, Дзе сумятня і таўкатня, Аматары класічнай музыкі Бакі камячылі паўдня. Макаль.

2. Хатнія клопаты; мітусня, сумятня. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матану́ць (перан.) ’кінуць’ (даўг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’махнуць’, ’выбегчы’ (Нар. Гом.). Рус. урал. мотану́ть ’хутка, раптоўна прабегчы, мільгануць’, смал. мотану́ться ’тс’. Да мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑ перад ‑nǫ‑ перадае раптоўнасць дзеяння. Сюды ж матані́намітусня, беганіна’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)