мёртва,
1. Прысл. да мёртвы (у 1, 2, 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, вяла, змярцвела. Ціха, мёртва і тужліва, Толькі лускае мароз. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўжывы́, ‑ая, ‑ое.
1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. Напаўжывы ад голаду.
2. перан. Які зусім аслабеў, страціў сілы ад якога‑н. перажывання. Напаўжывы ад страху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Змартве́нне, змартве́ня ’гора’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zmartwienie ’непрыемнасць’ ад z‑martw‑ić ’стаць прычынай смутку’, уст. ’забіць’. Корань martw‑ гл. мёртвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.
2. Растармасіць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́рскі велікдзень ’радаўніца’ (ТС) — пераклад са ст.-рус., ц.-слав. навь ’мёртвы’, параўн. укр. на́всьний великдень, рус. навий день ’радаўніца’, драг. наўське ’тс’. Да мерці > мрэц (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дрэ́ма, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Здохлы, мёртвы (пра жывёлу, насякомых). Дохлы кот. Дохлая мыш.
2. перан. Разм. Хілы, кволы, хваравіты. Справіў ён [Набілкін] сабе палатняны шацёр, .. сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўмёртвы, ‑ая, ‑ае.
1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Паўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны).
2. перан. Які страціў сілы ад якога‑н. непрыемнага адчування, пачуцця. Паўмёртвы ад страху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ацупе́ць, оцупе́ць, оцу́пнуць ’ахаладаць; змерзнуць, стаць цвёрдым (ад холаду)’ (КСТ), оцуплы перан. ’мёртвы (пра чалавека)’ (там жа), укр. оцу́пити ’зацвярдзець’. Да цупкі ’цвёрды’ або цупаць, цупнуць ’ахапіць’, параўн. схапіцца застыць’ (пра што-небудзь вадкае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала... Чарнышэвіч.
2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)