навырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
1. Зрабіць, вырабіць з якога‑н. матэрыялу вялікую колькасць чаго‑н. Навырабляць машын.
2. Апрацаваць дубленнем многа чаго‑н. Навырабляць шкур.
3. Разм. Зрабіць многа чаго‑н. незвычайнага. Хлопчык павольна прабіраўся між ялін, разглядаючы, як снежныя віхуры навыраблялі з дрэў усякіх дзівос. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне. Шамякін. [Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёзка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑зцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑зак; ж.
Разм. Чалавек, які мае аднолькавае з кім‑н. імя. — Як цябе завуць? — спытала ў яго Марыя Міхайлаўна. — Юра... — Добрае імя. Скажы, Юра, што ты ведаеш пра свайго славутага цёзку? — Гэта пра Гагарына? Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электраабсталява́нне, ‑я, н.
Сукупнасць электрычных прыбораў, апаратаў, машын і пад., якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. галіне гаспадаркі. Электраабсталяванне цэха. □ Калгас набыў электраабсталяванне і падвесную дарогу для жывёлагадоўчых ферм. «Звязда». // Комплекс электрычных апаратаў і прыстасаванняў на чым‑н. Электраабсталяванне самалёта. □ Машына не заводзілася. [Шаховіч] правярае электраабсталяванне, падачу паліва і нічога не знаходзіць. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утры́мліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утрымаць 1.
утры́мліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да утрымаць 2.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець у сваім складзе. Калійныя ўгнаенні ўтрымліваюць хлор. □ — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстра́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Рэчыва з раслінных ці жывёльных тканак, якое атрымліваюць пры дапамозе якога‑н. растваральніка; выцяжка. — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты. Мяжэвіч.
2. перан. Уст. Сціслая перадача зместу, сутнасці якога‑н. дакумента, твора і пад. Экстракт прамовы.
[Ад лац. extractus — выцягнуты, здабыты, атрыманы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абма́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Махаючы чым‑н., абдаваць сябе струменем паветра (звычайна для ахаладжэння). Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч. // Узмахамі адганяць ад сябе (мух, камароў і пад.). Пакуль цётка хадзіла ў хату па вядро, [карова] стаяла каля студні, над карытам з зялёным машком на дне, абмахвалася ад заедзі і, памыкваючы, прасіла піць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрые́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не падабаецца сваімі якасцямі, уласцівасцямі і пад. Непрыемны голас. Непрыемны пах. □ Сярод лесу сыпала дробная, як увосень, халодная непрыемная імжа. Мяжэвіч. // Які выклікае нездавальненне, прыкрасць, засмучэнне. Крушынскі быў выбіты з каляі рознымі непрыемнымі весткамі. Бядуля. // Які выклікае хваляванне, парушае спакой. Усю ноч не спала Таня. Непрыемныя думкі адбіралі яе спакой. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Выклікаць у кім‑н. трывогу, страх. Нечаканы прыезд няпрошаных гасцей устрывожыў гаспадароў хутара. Якімовіч. Масавыя ўцёкі з лагера ўстрывожылі фашыстаў. Мяжэвіч. // Парушыць спакой. Не бойся, любая, не бойся, Я не ўстрывожу твой спакой. Пысін. — Да рання далёка яшчэ, — устрывожыў сусед маўчанку і бліжэй прысунуўся да вогнішча. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цюхна, ‑ы, м.
1. Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго‑н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго‑н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава. Мяжэвіч.
•••
Бацюхны (мае)! (у знач. выкл.) — выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)