глыта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для глытання, суправаджае глытанне. Глытальныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыстрафі́я, ‑і, ж.

Парушэнне жыўлепня тканак і органаў. Дыстрафія сардэчнай мышцы.

[Ад грэч. dys — не‑, раз- і trophe — харчаванне, жыўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для згінання суставаў (пра мышцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфа́ркт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Спыненне прытоку крыві ў выніку спазмаў артэрый, іх закупорвання, а таксама ачаг амярцвення сардэчнай мышцы, які ўзнікае пры гэтым.

|| прым. інфа́рктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надгру́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны над грудзьмі, вышэй грудзей. Надгрудныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрабры́нны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца, знаходзіцца пад рэбрамі. Падрабрынная плеўра. Падрабрынныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць.

Р. мышцы.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім.

Р. туга завязаную хустку.

|| незак. расслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца, размешчаны над рэбрамі, вышэй рэбраў. Надрэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабра (у 1 знач.). Рэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжко́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца ў мяккіх частках цела паміж касцямі. Міжкосныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)