заснава́ць I сов. основа́ть; организова́ть, учреди́ть; образова́ть;

з. музе́й — основа́ть музе́й;

з. дзяржа́ву — основа́ть госуда́рство;

з. тавары́ства — основа́ть (учреди́ть) това́рищество;

з. Акадэ́мію маста́цтваў — организова́ть (учреди́ть, образова́ть) Акаде́мию худо́жеств

заснава́ць II сов., разг. (начать сновать) заснова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калі́сьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней. Каля ўваходу ў літаратурны музей — двухпавярховы белы дом, у якім Леў Мікалаевіч вучыў калісьці сялянскіх дзяцей. Брыль. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да этнаграфіі. Этнаграфічны музей. Этнаграфічнае даследаванне. □ У канцы 1912 г. для ўдзелу ў этнаграфічным вечары ў Пецярбург другі раз прыехаў Ігнат Буйніцкі. Ліс. Найбольш раннімі працамі Філіповіча ў галіне графікі з’яўляюцца этнаграфічныя замалёўкі. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамазе́я ’магазін’ (Нас.). Рус. дыял. гамазе́я ’хлебны свіран, склад’, укр. дыял. гамазе́я, гамазе́й, гамазі́я, гамазі́й. Паводле Фасмера (1, 391), метатэза з магазея; параўн. рус. магазе́я, магазе́й ’свіран, магазін’, укр. магазе́й ’свіран для хлеба’. Гэтыя апошнія формы паходзяць ад гал. magazijn ’склад’ (аб гісторыі гал. слова гл. Фасмер, 2, 554–555). Фантастычна Рудніцкі, 551; укр. гамазей з магази́н і з уплывам слова музей (!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

краявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да краю ​1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.

2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.

3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роданача́льнік, ‑а, м.

1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак які‑н. род. На грудзях у .. [генерала] быў цэлы музей крыжоў, медалёў і розных цацак, што вядуць свой пачатак яшчэ з таго часу, калі роданачальнікі нашых продкаў фарсілі ў фартушках і звярыных шкурах. Колас.

2. перан. Той, хто паклаў пачатак развіццю чаго‑н., заснавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.

1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

Пісьмо выпала з кнігі.

Люлька выпала з зубоў.

В. з воза.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

Выпала з памяці тая назва.

Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.

Уначы выпала раса.

Выпаў ранні снег.

4. безас. Давесціся.

Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.

Як выпадзе (як удасца).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.

Выпаў добры ўраджай.

|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жада́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад жадаць.

2. у знач. наз. жада́ючы, ‑ага, м. Той, хто жадае атрымаць што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Перад смерцю Фрык завяшчаў, каб яго музей маглі бясплатна наведваць усе жадаючыя. Новікаў. Пункт, куды накіроўвалі Жадаючых трапіць да партызан.., знаходзіўся кіламетраў за пяць ад праезджай дарогі... Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад жадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́е, траі́х, ліч. зб.

Тры (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб. маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Трое братоў. Трое ягнят. Нас было трое. Трое дзвярэй. У нас траіх. / у знач. наз. тро́е, траі́х. У сярэдзіне дня да нас у музей зайшло трое. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экску́рсія, ‑і, ж.

1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча. Рунец.

2. Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. Якімовіч.

[Ад лац. excursus — вылазка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)