тэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току. // Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле. // Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амальга́ма, -ы, ж.

1. Сплаў некаторых металаў з ртуццю, а таксама раствор металу ў ртуці (спец.).

2. перан. Разнародная сумесь, спалучэнне чаго-н. (кніжн.).

|| прым. амальга́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металапрамысло́васць, ‑і, ж.

Прамысловасць, якая займаецца вытворчасцю і апрацоўкай металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металу́ргія, ‑і, ж.

1. Галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца здабычай і вытворчасцю металаў. Чорная металургія. Каляровая металургія.

2. Навука аб спосабах прамысловай вытворчасці металаў і надання ім неабходных уласцівасцей. Курс металургіі.

[Ад грэч. melallurgeō — апрацоўваю металы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вагра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шахтавая печ для плаўкі чыгуну, а таксама для апалу руд каляровых металаў.

|| прым. вагра́начны, -ая, -ае і вагра́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гартава́льнік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца гартаваннем металаў і металічных вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металаплаві́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плаўкі металаў. Металаплавільны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракаткі металаў. Металапракатны стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склераско́п, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння цвёрдасці металаў, мінералаў і пад.

[Ад грэч. sklērós — цвёрды і skopéō — гляджу, назіраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́нцый, ‑ю, м.

Радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да шчолачных металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)