све́цкі, -ая, -ае.

1. Які адпавядае запатрабаванням свету¹ (у 6 знач.), які мае адносіны да яго.

Свецкае жыццё.

Свецкія манеры.

2. Не царкоўны, не духоўны, грамадзянскі.

Свецкая літаратура.

|| наз. све́цкасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарж, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе.

2. -а. Малюнак, партрэт, выкананы ў такой манеры.

Сяброўскі ш.

|| прым. ша́ржавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэнтльме́нскі ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джэнтльмена; уласцівы джэнтльмену. Джэнтльменскія паводзіны. Джэнтльменскія манеры.

•••

Джэнтльменскае пагадненне гл. пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́ра ’спосаб дзеяння, прыём’, мане́ры ’сукупнасць прыёмаў’, ’знешнія формы паводзін, спосаб трымацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.; шальч., Сл. ПЗБ), мане́рны ’прыгожы з выгляду’ (Нас.). З польск. maniera (maniery), якое непасрэдна з франц. manière (Кюнэ, 75; SWO, 450; Фасмер, 2, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

простанаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да простага народа, простанароддзя; уласцівы яму. Простанародная гаворка. Простанародныя манеры. Простанародны быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсі́стасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць фарсістага; манеры, паводзіны фарсістага чалавека. Здавалася, што Фёдараў цалкам яшчэ не пазбавіўся юнацкай фарсістасці. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бітл, ‑а, м.

Удзельнік папулярнага ў свой час у Англіі маладзейшага вакальна-інструментальнага ансамбля. // Пра маладога чалавека, які пераймае манеры бітла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каке́цтва, ‑а, н.

Паводзіны, манеры какеткі (у 1 знач.); какетнічанне. Стройненькая, чарнявая сцюардэса з мілым французскім какецтвам дэманстравала нам сваё веданне рускай мовы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́ншчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Стыль рускіх рамансаў і іх выканання, створаны пад уплывам цыганскіх мелодый і цыганскай манеры выканання.

2. Песні, рамансы такога стылю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінцыялі́зм, ‑у, м.

1. Уст. Погляды і манеры, звязаныя з жыццём у глухой мясцовасці, правінцыі.

2. Слова або выраз, уласцівыя абласной, а не літаратурнай мове; дыялектызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)