рэ́зус, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Вузканосая малпа роду макак.

2. -у. Тое, што і рэзус-фактар (разм.).

Адмоўны р.

Дадатны р.

|| прым. рэ́зусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на чалавека; які нагадвае чалавека.

•••

Чалавекападобныя малпы гл. малпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мака́ка, ‑і, ДМ ‑кацы, ж.

Невялікая малпа, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.

[Партуг. macaco.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павія́н, ‑а, м.

Буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцы і Аравіі.

[Ням. Pavian.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Наўпа, навпамалпа; жэўжык’ (драг., З нар. сл.). Да ма́лпа (у народным вымаўленні ма́ўпа) у выніку распадабнення губных; параўн. смал. навпа, павпа ’сірэна’ (Черепанова, Мифологическая лексика русского Севера. Л., 1983, 95), якое можа быць дастаткова старым і ўплываць на змену формы і семантыкі запазычанага ма́лпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамадры́л, ‑а, м.

Буйная малпа з роду павіянаў, якая водзіцца ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гібо́н, ‑а, м.

Вузканосая чалавекападобная малпа з вельмі доўгімі пярэднімі канечнасцямі (жыве ў паўднёва-ўсходняй Азіі).

[Англ. gibbon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арангута́н, ‑а, м.

Буйная чалавекападобная малпа з жорсткай рыжай поўсцю, якая жыве па астравах Суматра і Калімантан.

[Малайск. orang-utan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маго́, нескл. і маго́т, ‑а, М ‑гоце, м.

Бясхвостая малпа, якая лёгка прыручаецца; водзіцца ў паўночна-заходняй Афрыцы.

[Фр. magot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кікімо́рамалпа’ (Бяльк.), ’непрыгожая жанчына’ (Мат. Гом.). Гл. кікіморы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)