м, нескл., н.

1. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м». Малое м.

2. Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магіі. Магічныя заклінанні.

2. Незвычайны па сіле ўздзеяння; цудадзейны. Магічнае слова «мама» ў абодвух .. скаланула душу, у малое і ў старое. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Гушкаць. У Каці вочы загарэліся: што гэта за пасылка Гарасіму? А ён і не збіраецца распакоўваць, гутае на руках, як малое дзіця. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Гушкаць некаторы час. Бегае, шчабеча: — Ты мяне пагушкай, — Птушанё малое, Мілая дачушка. Астрэйка. Лейтэнант пагушкаў скрынку на руках і пайшоў у .. зямлянку. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Калыска, падвешаная на гнуткай палцы, прымацаванай да столі. Палыхае вогнішча ў грубцы, асвятляючы падлогу, супрацьлеглую сцяну, драўляную зыбку, у якой спіць малое. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немаўля́, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.

Малое дзіця. У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. Сачанка. Не ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсмешкай свайго немаўляці! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандашмалое дзіця’ (Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Забіць або дабіць выстралам. Прыстрэліць ваўка. □ — [Ісці ў лес] не дапаможа... Там цябе могуць прыстрэліць... Палічаць за правакатара. Пестрак. Валодзя прыстрэліў бы .. [ласіху], каб не пакутавала, але ж малое збоку. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́рхаць1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Ке́рхаць2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)