элакве́нцыя, ‑і, ж.

Уст. Аратарскае майстэрства; красамоўства.

[Лац. eloguentio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стратэ́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны і кіравання барацьбой.

Тэорыя ваеннай стратэгіі.

Лекцыі па стратэгіі.

2. перан. Майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.

С. развіцця прадпрыемства.

С. навуковага пошуку.

|| прым. стратэгі́чны, -ая, -ае.

Стратэгічныя рэзервы.

Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.

Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куліна́рыя і кулінары́я, -і, ж.

1. Майстэрства прыгатавання ежы.

Курсы кулінарыі.

2. Магазін гатовых страў і харчовых паўфабрыкатаў.

|| прым. куліна́рны, -ая, -ае.

Кулінарныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тка́цтва, -а, н.

1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.

|| прым. тка́цкі, -ая, -ае.

Т. цэх.

Ткацкая фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

1. Зрабіць вострым.

А. нож.

2. перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным.

А. пяро крытыка.

|| незак. адто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аратара, майстэрства аратара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артысты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць артыстычнага; высокае майстэрства, віртуознасць. Артыстычнасць выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афармі́цельскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да афарміцеля. Афарміцельскае майстэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэрана́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Тэорыя і майстэрства паветраплавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фортификацио́нный воен. фартыфікацы́йны;

фортификацио́нное иску́сство фартыфікацы́йнае майстэ́рства;

фортификацио́нное сооруже́ние фартыфікацы́йнае збудава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)