тэрэнку́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях. І вось Гусак «Нафтусю» папівае, Робіць тэрэнкур І цыкл іншых працэдур. Валасевіч.
2. ‑а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.
[Ням. Terrainkur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Медыцы́на ’сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы’ (ТСБМ), ст.-бел. медыцына ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medycyna ’тс’, якое з лац. medicīna (ars) ’лячэбная навука’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Кохман, 85), насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 89), які бел. лексему выводзіць з рус. медицина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпіта́ль, ‑я, м.
Лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая. Палявы шпіталь. □ На ганку шпіталя нас сустракае маладзенькая дзяўчына — у белым адзенні санітаркі і ўся ў святле калідора. Брыль. Кручын прыехаў дахаты са шпіталя, дзе яму ампуціравалі па калена раструшчаную асколкам снарада нагу. Хадкевіч.
[Ням. Spital.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізкульту́ра, ‑ы, ж.
Фізічная культура. Інстытут фізкультуры. // Фізічныя практыкаванні, зарадка. [Марылька:] — Мы ў школе фізкультуру робім. Я табе дома пакажу. Брыль. // Вучэбная дысцыпліна, якая мае на мэце фізічнае выхаванне навучэнцаў. Спорт, між іншым, пачынаецца з урокаў фізкультуры ў школе. Гэта аксіёма. «Маладосць».
•••
Лячэбная фізкультура — комплекс фізічных практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца з лячэбнай і прафілактычнай мэтамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж. zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел. галіць ’падганяць’, рус. галиться ’насміхацца’, чэш. háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж. zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)