бесчалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук’янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака. Луфераў. // Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы зверу (у 2 знач.).

2. Жорсткі, люты, дзікі. Зверскія расправы. □ Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. Лынькоў.

3. Разм. Вельмі вялікі; надзвычайны. Зверскі апетыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жесто́кий

1. (безжалостный, беспощадный) бязлі́тасны, лю́ты, жо́рсткі;

2. (очень сильный) страшэ́нны, лю́ты, жо́рсткі;

жесто́кая оши́бка страшэ́нная памы́лка;

жесто́кие моро́зы лю́тыя (страшэ́нныя) маразы́;

жесто́кая би́тва лю́тая (жо́рсткая) бі́тва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лі́тасць, лі́тосць ’жаль’, ’міласэрнасць’, ’чуласць, спагада’, ’добрыя, велікадушныя адносіны’, ’памілаванне, міласць’ (Гарэц., Касп., Яруш., ТСБМ; КЭС, лаг.; гродз., воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. мовы, дзе ў форме litość пашыраецца з XVI ст.; раней — lutość. Узыходзіць да прасл. ljutostь, якое з ljutълюты, злы’. Гл. лю́ты, лі́таваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Люці́зна, люты́зно ’пераборлівы’ (Клім.). Да лю́ты (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изуве́рский

1. фанаты́чны;

2. перен. недавя́рскі; (жестокий) лю́ты; бязлі́тасны; (чудовищный) пачва́рны; (варварский) ва́рварскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свірэпы ‘дзікі, агрэсіўны (?)’: “пчелы здѣсь водятся трехъ родов, то есть по здѣшнему крушиновые свирѣпыя, посредственныя и тихия” (Меер Крыч., 130), свіры́бый ‘нелюдзімы; люты’ (в.-дзвін., ЛА, 3; Сл. ПЗБ), ст.-бел. свѣрѣпъ, свѣрѣпий: соуровий… и свѣрѣпїй (XV ст., Карскі 2-3, 393). Укр. свірі́пий ‘злы, сярдзіты’, рус. свире́пыйлюты’, стараж.-рус. сверѣпъ, свирѣпъ ‘дзікі, дзікарослы; палкі, злы’, чэш. sveřepýлюты, жорсткі’, славац. sverepýлюты’, славен. sverẹ̑p ‘тс’, балг. свире́п ‘жорсткі, люты, шалёны’, макед. свиреп ‘тс’, ст.-слав. сверѣпълюты, бязлітасны’. Прасл. *sverěpъ(jь). Апошняе не мае адзінай этымалогіі. Меркавалася роднасць з літ. šiur̃pti, šiur̃pstù ‘уздрыгваць’ (Міклашыч, 330; Праабражэнскі, 2, 261), з ст.-ісл. svárr ‘цяжкі, цвёрды, моцны’, гоц. swērs ‘якога шануюць’, нов.-в.-ням. schwer ‘цяжкі’, літ. svarùs ‘тс’; агляд версій гл. Фасмер, 3, 580; Глухак, 600. Мяркулава (Этимология–1964, 78–80) вызначае роднасныя сувязі паміж рус. свирепый, сырой і суровый: *sur/*sver‑/*syr‑ і для *sverěpъ рэканструюе першаснае значэнне ‘мокры, вільготны’, якое цесна звязана са значэннем ‘грубы, суровы, строгі’, што сумніўна, паколькі няма надзейных сведчанняў існавання варыянта *sur‑, гл. Новое в рус. этим., 229. Інакш Махэк₂ (595), які выдзяляе частку sve‑ (аснова займенніка свой) і корань *rěp‑ ‘трымацца, чапляцца’. Формы з ‑б‑ вынік азванчэння ў інтэрвакальнай пазіцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасія́нлюты чалавек’ (пін., Сл. Брэс.). Утворана ад пасія2 (гл.) і суф. -ян, як, магчыма, грубіян.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалёны, -ая, -ае.

1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

Шалёная скорасць.

4. перан. Неўтаймоўны, люты.

Ш. характар.

5. перан. Выпадковы, бязладны.

Шалёная куля.

Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Літае́жлівы ’пераборлівы ў ядзе’ (маз., З нар. сл.). Да люты і есці (гл.). Параўн. таксама беласт., люб. лютае́жлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)