Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціца ’мана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбітны́лоўкі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’развіты’ (Касп.), розбітны́ ’кемлівы, бойкі’ (ТС), рус. разбитно́й ’прабіўны, зарадны; прайдошлівы’. Прыставачны аддзеяслоўны прыметнік ад разбіць (гл.), параўн. прасл. *bitьnъ(jь) ’баявы, доблесны, бравы’ (ЭССЯ, 2, 102–103), а таксама біту́н ’задзірысты чалавек’ (КЭС). Да семантыкі параўн. разбі́цца ў ляпёшку ’дасягнуць мэты насуперак усяму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камерцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы. Камерцыйныя аперацыі. Камерцыйны банк. Камерцыйныя адносіны паміж краінамі. Камерцыйны чыноўнік. // Разм. Разлічаны на прыбытак, даход. Камерцыйныя адносіны да справы. Камерцыйны разлік. □ [У Дзялендзіка] свой камерцыйны інтарэс: жыць .. на хабарах. Скрыган. // Разм. Спрытны, лоўкі ў атрыманні даходу, прыбытку. Са святой натурай Альбіны Сільвестраўны ўжывалася.. і натура камерцыйная. Ёй няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю збывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру. Ракітны.

2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння. Камерцыйны магазін. Камерцыйныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивийлоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap© lapsi (Слаўскі, 4, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Заўсёды ўласцівы каму‑, чаму‑н.; які заўсёды бывае; пастаянны, прывычны. Дарога пашыбавала на горку, калёсы мякка пакаціліся па жоўценькім пясочку, і лес прыняў звычайны свой выгляд. Колас. Маці — высокая, хударлявая — ішла звычайным, шырокім крокам. Сіняўскі.

2. Які не вылучаецца сярод іншых, нічым не знамянальны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходню прынеслі паведамленне ад Ваўчка. Хадкевіч. Звычайная вёска стаяла, а ў вёсцы — звычайная хата, якіх і на свеце нямала, і на Беларусі багата. Дубоўка. — Які ж ты лоўкі! — з захапленнем сказала.. [Паліна]. — Звычайны, — адказаў Антон. Кавалёў.

•••

Звычайная ступень параўнання гл. ступень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́чы ’дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць’, ’моцны, спрытны чалавек’ (бялын., Янк. Мат.), укр. ру́чий ’спрытны, лоўкі’, польск. rączy ’хуткі, жвавы; пільны’, чэш. ručí ’хуткі’, славац. rúči ’здольны, спрытны’, славен. róčen ’хуткі, спрытны’. Прасл. *rǫčьjь, роднаснае ст.-інд. r̻jyati, r̻ñjati ’напружвацца, спяшацца’, грэч. αργός ’хуткі (пра сабаку)’. Адносяць да *rǫka (Праабражэнскі, 2, 228; Махэк₂, 522), або пастулюецца народнаэтымалагічная сувязь з назоўнікам (Бязлай, 3, 189). Параўн. рука́ты (гл.); Брукнер (455), Шустар-Шэўц (2, 1249) звязваюць з *ručьjь, гл. ручай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́мах, ‑у, м.

1. Выстрал або ўдар міма цэлі; непападанне ў цэль. Біць без промаху. □ Не ведае промаху куля чэркеса. Броўка. Промах — мяч ляціць у ваду і вось ужо гайдаецца на хвалях, даволі хутка ўцякаючы ад берага. Брыль.

2. перан. Памылка, хіба. У рамястве.. [Васіль] быў здатны, прыкметлівы, а ў гаспадарскіх справах часта спатыкаўся, меў шмат усякіх промахаў і ўсякіх недарэчнасцей. Кулакоўскі. Я не збіраюся ідэалізаваць парторга Абраменкава. Ёсць і ў яго рабоце свае недахопы, промахі: вельмі гэта тонкая і складаная справа — партыйная работа. Дадзіёмаў.

•••

Не промахлоўкі, кемлівы, які не ўпусціць свайго. [Стары Верас:] Ну, што ж мне сказаць... Як я пагляджу, дык мой хлопец не промах: выбраў сабе дзяўчыну да пары. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразд ’нядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус.гориздлоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труклоўкі, эфектны прыём, нумар’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову (трюк) з франц. truc ‘спрытнасць’, якое з праванс. truc ці з італ. trucco ‘палка’. Фасмер (4, 112) выводзіць рус. трюк з англ. trick ‘фокус, трук, спрытны прыём’, параўн. трык ‘trick artifice’ ў “Беларуска-ангельскім слоўніку” Я. Пятроўскага, выдадзеным у Лінцы ў 1946 г. (перавыданне — гл. Пятр.). Крыніцай запазычання англ. trik з’яўляецца ст.-франц. trique, якое з лац. tricae мн. л. ‘інтрыгі’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 662). Сюды ж трука́цкі, тру́кавы, трука́цтва, трука́ч (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)