бамбардзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Салдацкі артылерыйскі чын у царскай арміі і флоце, а таксама асоба, якая мае такое званне.
2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).
Лепшы б. сезона.
|| прым. бамбардзі́рскі, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
скірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.
1. Пайсці ў якім-н. напрамку.
С. да лесу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.
Жыццё скіравалася ў лепшы бок.
|| незак. скіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
перша...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які адносіцца да чаго-н. першага па ліку, напр.: першакласнік, першамайскі;
2) самы ранні, які дзейнічае раней за іншых, напр.: першадрукар, першапраходца;
3) самы лепшы ў якіх-н. адносінах, напр.: першакласны, першагатунковы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
раке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай авальнага абруча з дзяржаннем або лапаткі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.
Тэнісная р.
Першая р. (перан.: лепшы ігрок).
|| прым. раке́тачны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Меліяра́цыя ’паляпшэнне зямель шляхам асушэння і да таго пад.’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. meliōrācio ’паляпшэннe’ < meliorāre < melior ’лепшы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пале́пшаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад палепшыць.
2. у знач. прым. Лепшы па якасці, па сваіх уласцівасцях. Палепшаная парода хатніх жывёл.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
первостате́йный уст.
1. (относящийся к первому разряду) першаразра́дны;
первостате́йный купе́ц першаразра́дны купе́ц;
2. (самый лучший) першаразра́дны, са́мы ле́пшы;
первостате́йный това́р першаразра́дны (са́мы ле́пшы) тава́р;
3. (первостепенный) першара́дны;
первостате́йное де́ло першара́дная спра́ва.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
хаз, ‑у, м.
1. Спец. Большая тоўстая частка шкуры з крыжа каня.
2. Уст. Лепшы край кавалка тканіны, як у час продажу клалі напаказ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
другара́дны, ‑ая, ‑ае.
Не асноўны, не самы важны, малаістотны. Другараднае пытанне. Другарадная роля. // Не першы, не лепшы па сваіх якасцях; пасрэдны. Другарадны пісьменнік. Другарадны спявак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паня́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кемлівы. Дзядзька Анікей сказаў мне: — Ты хлопец панятлівы, праз які год з цябе выйдзе кравец лепшы за мяне. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)