анёльскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́хі, -ая, -ае.

1. Ледзь чутны; нягучны.

Ц. голас.

Ц. шум дрэў.

2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

Ц. вечар.

3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

Ціхая вёсачка.

Ціхае жыццё.

4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

Ц. чалавек.

Па натуры яна дзяўчына ціхая.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў.

Ціхая радасць.

6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

Ціхая хада.

|| памянш.-ласк. ці́хенькі, -ая, -ае.

|| наз. ці́хасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Абл. Рабіцца інакшым, другім; змяняцца. Гэта не той быў Станіслаў, што тады ў парку. Той быў мяккі, ласкавы, лагодны. А гэты — нейкі афіцыйны, надзьмуты, як індык. Хіба можа так чалавек іначыцца? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Льжэць ’лягчэць (аб хваробе, марозе)’ (Нас., Гарэц., Дразд.), памор. lžec, lžωc, польск. літар. ze‑lżeć. Бел.-польск. ізалекса. Утворана ад прыметніка lьgъ ’нямоцны, лагодны’, ад якога таксама паходзіць лёгкі (гл.) (Слаўскі, 4, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задушэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Сардэчны, шчыры. Размова з капітанам атрымалася шчырай, задушэўнай. Краўчанка. Голас дзяўчыны, лагодны, задушэўны, навяваў успаміны аб далёкіх днях маладосці. Ваданосаў. // Інтымны, глыбока асабісты. Усе выхаванцы любяць Ніну Уладзіміраўну, давяраюць ёй самыя задушэўныя свае мары. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дваістага. А разам з гэтым постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэты цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар-ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампане́йскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які любіць быць у кампаніі, падтрымлівае кампанію (у 1 знач.). Чалавек ён .. па характару свайму — лагодны, кампанейскі, любіць сустрэцца з людзьмі, пагаманіць. Кулакоўскі.

кампане́йскі 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бессістэмны, выпадковы, непланамерны (пра арганізацыю работы). Кампанейскія метады работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахма́ны ’спакойны, нязлосны (пра звяроў, жывёл)’, ’памяркоўны, згаворлівы, дабрадушны, лагодны, ласкавы (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Растарг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’ціхі, сумленны’ (Ян.), рохма́ны ’вялы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ст.-бел. рахманый, рохманый ’тс’. Параўн. укр. рахма́нний ’смірны, ціхі’, рус. рахманный ’ціхі, смірны; дзівакаваты; лянівы; вясёлы’, польск. rochmanny ’пра ручнога звера ў параўнанні з дзікім’ (з усходнеславянскіх моў, Брукнер, 459). Хутчэй за ўсё з гебр. rah̥ămānî ’спачувальны, літасцівы’ (Пятровіч, PC, 2005, 103), ці тат. праз тур. rachmanлагодны’ < араб. rahmān ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196). Пра іншыя шляхі і крыніцу запазычання гл. Фасмер, 3, 450; Жураўлёў, Язык и миф, 451–452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

журча́ць і журчэ́ць, ‑чыць; незак.

Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. // перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ми́рный

1. мі́рны;

ми́рный догово́р, тракта́т мі́рны дагаво́р, тракта́т;

ми́рная конфере́нция мі́рная канферэ́нцыя;

ми́рные перегово́ры мі́рныя перагаво́ры;

ми́рное вре́мя мі́рны час;

ми́рный труд мі́рная пра́ца;

ми́рная бесе́да мі́рная гу́тарка;

2. (спокойный) спако́йны; (тихий) ці́хі; (добродушный) лаго́дны;

ми́рный сон спако́йны сон;

ми́рное настрое́ние лаго́дны настро́й;

ми́рный хара́ктер мі́рны хара́ктар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)