дэцэнтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) сістэму кіравання менш цэнтралізаванай, аддаць частку паўнамоцтваў мясцовым органам кіравання.

Д. кіраўніцтва.

|| наз. дэцэнтраліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

води́тельство уст., высок. кіраўні́цтва, -ва ср.; правады́рства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

политруково́дство (полити́ческое руково́дство) ист. паліткіраўні́цтва, -ва ср. (паліты́чнае кіраўні́цтва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дырэ́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Кіраўнічы орган прадпрыемства, ведамства, навучальнай установы на чале з дырэктарам.

Распараджэнне дырэкцыі.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца такое кіраўніцтва.

|| прым. дырэкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абезгало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. Зняць, адсячы галаву каму-н.

2. перан., што. Пазбавіць кіраўніцтва, правадыра.

А. паўстанне.

|| незак. абезгало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абезгало́ўліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алігархі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алігархіі. Алігархічны лад. Алігархічнае кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыхі́йны, -ая, -ае.

1. Выкліканы дзеяннямі стыхійных сіл прыроды, якія непадуладны чалавеку.

Стыхійнае бедства (паводка, ураган, землетрасенне і пад.).

2. перан. Неарганізаваны, без кіраўніцтва.

С. мітынг.

|| наз. стыхі́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэцэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэцэнтралізацыю. Дэцэнтралізаваць кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гегемо́нія, ‑і, ж.

Першынство, перавага ў сіле ўплыву; кіраўніцтва. Гегемонія пралетарыяту ў рэвалюцыі.

[Грэч. hēgenomia — камандаванне, панаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гну́ткасць, ‑і, ж.

Уласцівасць, якасць гнуткага. Гнуткасць цела. Інтанацыйная гнуткасць верша. Гнуткасць кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)