таўсту́н, ‑а, м.

Разм. Тоўсты мужчына (радзей — юнак, хлопчык). Пакуль Віця, разявіўшы рот, думаў, жартуе гэты таўстун ці праўду кажа, той падцягнуў да сябе лусту намазанага шмальцам хлеба і кубак з чаем. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́шка ж.

1. (для питья) ку́бак, -бка м.; (тонкой работы, чаще кофейная) філіжа́нка; (для еды) разг. мі́ска, -кі ж.;

2. анат. (надколенник) рэ́пка, -кі ж.;

3. (весов) ша́ля, -лі ж.;

4. плот. лёжка, -кі ж.;

ча́шка ча́ю ку́бак ча́ю (гарба́ты).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спо́дак ‘невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка’ (ТСБМ, Касп., Ласт., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., ЛА, 5). З польск. spodek ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́льбіна, ‑ы, ж.

Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.

•••

Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́глы, ‑ая, ‑ае.

Перасохлы, сасмаглы. Прыкрыўшы маскай смаглы рот, Герой працягвае палёт І прабіваецца да сонца. Крапіва. З тых дзён, калі падносяць кубак славы, Я лішняе спакусы не глыну, Бо ўсё яшчэ мне помніцца гаркавы На смаглых вуснах прысмак палыну. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кру́жкакубак’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Дразд.). Запазычанне з с.-н.-ням. krus ’тс’. Праз польск. kruż, krużek ’збан, збанок’ — ст.-рус. кружька, рус. кружка, укр. кружка, бел. кружка (Слаўскі, 3, 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ке́пікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насміханне, кпіны. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці. Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік. Брыль.

•••

Строіць кепікі гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далі́ць, ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе і ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑ліём, ‑ліяце і ‑льём, ‑льяце; заг. далі; зак., што і чаго.

Дабавіць, наліваючы да якога‑н. узроўню. Даліць гаршчок. Даліць у чайнік вады. □ Дзямід Сыч даліў свой кубак і шумна, нібы глушачы ў сабе пякучую тугу, загаварыў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́жка ж.

1. ко́наўка, -кі ж.; (глиняная, фарфоровая — ещё) ку́бак, -бка м.; (пивная) ку́фель, -фля м.;

2. (для сбора денег) скарбо́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да кпін, які любіць насміхацца над іншымі. Кплівы чалавек. // Які заключае ў сабе кпіны. У панскім кплівым смеху Мітрафан адчуў абразу сваёй чалавечай годнасці. Пальчэўскі. Кубак адразу згроб сабе Рыгор.., Ладымер заўважыў гэта, і тонкія яго губы скрывіліся ад кплівай да гэтакай сквапнасці ўсмешкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)