форт, ‑а, М ‑рце; мн. фарты, ‑оў; м.

Асобнае ўмацаванне ў сістэме крапасных збудаванняў; невялікая крэпасць. Устала сонца над шырокім Бугам. У люстры хваль адбіліся жыты І воблакі, што праплываюць цугам, І крэпасці разбітыя фарты. Танк.

[Фр. fort.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. перайсці.

2. мн. -ы, -аў. Месца, прыдатнае або прыстасаванае для пешай пераправы, а таксама для пешаходаў, што ідуць цераз вуліцу.

П. цераз ручай.

Падземны п.

3. мн. -ы, -аў. Спецыяльнае збудаванне, калідор, галерэя, што злучае адно памяшканне з другім.

Ісці па цёмных пераходах.

4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час.

У двух пераходах ад крэпасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаўптва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых. Пасадзіць на гаўптвахту. □ Палкоўнік загадаў зняць пікет і адправіць яго ў поўным складзе на гаўптвахту. Мікуліч.

2. Уст. Галоўны каравул у крэпасці, горадзе; каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула.

[Ням. Hauptwache.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратара́ніць сов., ав., воен. протара́нить;

п. сце́ны крэ́пасці — протара́нить сте́ны кре́пости;

п. самалёт во́рага — протара́нить самолёт врага́;

п. абаро́ну праці́ўніка — протара́нить оборо́ну проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзе́нне ср., в разн. знач. паде́ние;

п. вады́ — паде́ние воды́;

п. самаўла́дства — паде́ние самодержа́вия;

п. варо́жай крэ́пасці — паде́ние вра́жеской кре́пости;

мара́льнае п. — нра́вственное паде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сутарэ́нне, ‑я, н.

Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле. Наверсе жылі жандары, а ўнізе ў сутарэнні — майстэрня. Галавач. Камера ў сутарэнні гэтага ж будынка была вузкая, сырая і вельмі цёмная. Кулакоўскі. [Чыжыку] пачало здавацца, што ён у крэпасці. У тым самым сутарэнні, дзе ляжаць параненыя. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скуць.

2. у знач. прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты. Журба. Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́ніць несов., в разн. знач. тара́нить;

т. сце́ны крэ́пасціист. тара́нить сте́ны кре́пости;

т. самалёт во́рага — тара́нить самолёт врага́;

т. абаро́ну праці́ўніка — тара́нить оборо́ну проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скары́цца, скаруся, скорышся, скорыцца; зак.

Разм. Тое, што і пакарыцца. Групка людзей, з’яднаных адзіным жаданнем — лепш, памерці, чым скарыцца, — трымала абарону Брэсцкай крэпасці. Гурскі. Паэт, звязаны дружбаю і клятвай з падпольшчыкамі, не скарыўся на допыце і не кінуў пяра. У. Калеснік. Бяда, відаць, зламала Кудзіна, і ён ужо крыху скарыўся перад абставінамі. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)