крэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) каму‑н. у доўг, адпусціць (адпускаць) што‑н. у крэдыт. Крэдытаваць пакупнікоў. Крэдытаваць вялікай сумай.

2. Адпусціць (адпускаць) каму‑н. крэдыты (у 3 знач.). Крэдытаваць будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набарк ’напавер’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё ад польск. na borg ’у крэдыт’ (сярэдневяковае na borg służyć — пры несвоечасовай выплаце грошай, гл. Брукнер, 36), параўн. nabór g ’крэдытаванне’ (Варш. сл.), borgować ’пазычаць’, што ў сваю чаргу з ням. borgen ’тс’. Гл. борг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазыка, крэдыт; пазычка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бухгалтэ́рыя, -і, ж.

1. Тэорыя і практыка рахункаводства і дакументальнага гаспадарчага ўліку грашовых сродкаў.

2. мн. -і, -рый. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове.

Двайная бухгалтэрыя — метад уліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя запісваецца двойчы: у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт).

Двайная бухгалтэрыя

1) пра дваістыя, двудушныя паводзіны, дзеянні;

2) пра двайны бухгалтарскі ўлік (фактычны і фіктыўны), які сведчыць пра схаваныя даходы.

|| прым. бухга́лтарскі, -ая, -ае.

Бухгалтарскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доўг, запазычанасць, крэдыт; завінавачанасць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

напавер □ у доўг, у крэдыт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подрыва́тьI несов. (к подорва́ть)

1. (разрушать взрывом) падрыва́ць;

2. перен. падрыва́ць;

подрыва́ть авторите́т падрыва́ць аўтарытэ́т;

подрыва́ть креди́т падрыва́ць крэды́т;

подрыва́ть здоро́вье падрыва́ць здаро́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ная́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ёсць у наяўнасці. Маёру прыйшлося ўвесці ў бой усе наяўныя сілы палка. Гурскі. Клопікаў прычапіўся быў да кнігі, не сыходзілася наяўная колькасць хворых з запісамі па кнізе. Лынькоў. // у знач. наз. ная́ўныя, ‑ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма. Быкаў.

•••

Наяўны разлік гл. разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бухгалтэ́рыя, ‑і, ж.

1. Тэорыя і практыка ўліку гаспадарчых аперацый у прадуктах вытворчасці і ў грашовым выражэнні; рахункаводства. Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.

2. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове. Дыспетчарскі пакой будзе там, дзе цяпер бухгалтэрыя, яе мы пераселім заўтра ў другое месца. Хадкевіч.

•••

Двайная (італьянская) бухгалтэрыя — адзін з метадаў бухгалтарскага ўліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя адлюстроўваецца дваяка — у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт) данай арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)