Плёнтаць ’блытаць’ (беласт., Сл. ПЗБ; Сцяц.; Сцяшк. Сл.; Скарбы), ’хадзіць памаленьку, трохі рухацца’ (Скарбы), плеццю ’валацуга’ (Скарбы), плёитагща ’блытацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.: Скарбы), ’бадзяцца’, ’гаварыць абы-што’, плёнтацца ’бадзяцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск. plątać (się) ’блытацца’, ’збівацца’, ’круціцца’, ’заплятацца’, ’блытаць’, ’ісці няпэўным крокам’, ’ускладняць’, якое з прасл. Splątali — дзеяслова шматразовага дзеяння ад прасл. *plęsti > польск. pięść (się)/pleść < прасл. *plesii (Варбат, Этимология–1983, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.). За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар. Купала. Мы пілавалі тут і палявалі, Душой чысцелі ў чысціні расы. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і размераны (у 2, 3 знач.). З вуліцы чуваць трэск барабана, віск флейты-свісцёлкі і размерны тупат ног. «Маладосць». Жандар падышоў да Рытвінскага размерным крокам. Баранавых.

2. Спец. Які служыць для таго, каб размерваць што‑н. Размерны ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злачы́нства, ‑а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.

•••

На месцы злачынства гл. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драбяза́ ’драбяза, дробязь’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), драбіза́ (Бяльк.), ’дробныя адходы саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. далей дробязга́ ’тс’ (Касп.), драбазга́ ’дробязь’ (Байк. і Некр.), драбязго́вы ’дробязны’ (БРС), драбязі́ць ’ісці дробным крокам’ (БРС). Пад праформай *drobězgъ Трубачоў (Эт. сл., 5, 118) аб’яднаў вялікую групу слоў тыпу бел. (укр. дрі́бʼязок, рус. дробезга́, польск. drobiazg, ст.-чэш. droběz і г. д.). Зыходным з’яўляецца дзеяслоў *drobiti і яго гняздо; суфіксацыя — *‑ězgъ. Ст.-бел. дробязкгъ, дробязокъ ’дробязь’ запазычаны, паводле Булыкі (Запазыч., 102), з польск. drobiazg.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няспе́шны, ‑ая, ‑ае.

Які робіць што‑н. без спеху (пра чалавека). Няспешны ў рухах, разважлівы, заўсёды з усмешкай, лагоднай і хітраватай, Макар Сяргеевіч падабаўся людзям. Шыцік. // Які адбываецца без спеху; павольны, спакойны. Няспешная гутарка. Няспешная гульня. □ Аляксей Іванавіч увайшоў у пакой цяжкім няспешным крокам. Шашкоў. // Які не патрабуе спешнага выканання. Няспешная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зга, ‑і, Р мн. ‑заг; ж.

1. Тонкая гнуткая галінка, дубец. Сталым крокам між бярозак З сябрам-кіем ён [Сымон] ідзе, А з ім лісце ў гушчы розаг Мову згодную вядзе. Колас.

2. звычайна мн. (ро́згі, ‑заг). Удары, пакаранне такімі дубцамі. Адной жанчыне, якая супраціўлялася, не хацела аддаць масла, тут жа ўсыпалі розаг. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяве́ц 1, сяўца, м.

Абл. Сейбіт. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.

сяве́ц 2, сяўца, м.

Невялікая птушка атрада сеўцападобных. Як пчаліны рой, ля[ця]ць шпакі, Іх над Нёманам сяўцамі клічуць. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца; дацягнуцца, давалачыся. Памалу, мерна, крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Колас. Лес, здаецца, зусім побач. Вось ён, чорны, як сцяна, але дадыбай да яго, калі цяжка ісці па калена ў снезе, калі займае дух. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)