пераліня́ць, ‑яе; зак.

Разм.

1. Кончыць ліняць.

2. Абліняць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усе́яцца, усе́юся, усе́ешся, усе́ецца; усе́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца мноствам чаго-н.

Усеялася неба зорамі.

Луг усеяўся кветкамі.

2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

Брыгада ўсеялася.

|| незак. усе́йвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.

Кончыць брадзіць, зрабіцца гатовым у выніку браджэння (пра піва, віно).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасса́ць, -ссу́, -ссе́ш, -ссе́; -ссём, -ссяце́, -ссу́ць; -ссі́; -сса́ны; зак.

1. што і чаго. Смактаннем аддзяліць, убавіць, высмактаць нейкую колькасць якой-н. вадкасці.

А. малака.

П’яўкі адассалі многа крыві.

2. Кончыць смактаць.

|| незак. адсыса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Накрухмаліць як мае быць.

2. Кончыць крухмаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Разм. Кончыць або перапыніць работу. Цесляры пашабашылі, пайшлі абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

Пратрубіць што‑н., кончыць трубіць. Адтрубілі піянерскія горны. Адтрубіць збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшапаце́ць, ‑паціць; зак.

Кончыць шапацець. Дакошаны лугі, адшапацела жыта, На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

1. Перадаць сігналамі.

2. Разм. Кончыць сігналіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапалі́цца, ‑паліцца; зак.

1. Спаліцца наскрозь; прагарэць. Сукенка прапалілася.

2. Кончыць паліцца (пра печ). Печ прапалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)