ве́льмі, прысл.

Надта, у вялікай ступені.

В. цікавая кніга.

Было в. горача.

Не в. (што) (не зусім добры, так сабе; разм.). В. добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фалія́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Тоўстая кніга вялікага фармату, звычайна старадаўняя.

|| прым. фалія́нтавы, -ая, -ае і фалія́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіт, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Папулярная песня.

2. Кніга, спектакль, канцэрт і пад., якія маюць вялікую папулярнасць.

|| прым. хіто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прихо́дный прыхо́дны; (прибыльный) прыбытко́вы;

прихо́дная кни́га прыхо́дная кні́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разно́сны, -ая, -ае.

1. гл. разнесці.

2. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі (спец.).

Разносная кніга.

3. Які змяшчае рэзкую крытыку (разм.).

Р. артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́твеннік, ‑а, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

Кніга выклікала сенсацыю.

2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

Газетная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гербо́ўнік, ‑а, м.

Кніга з малюнкамі і апісаннямі гербоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кні́жка1 ’маленькая кніга’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Гл. кніга.

Кні́жка2 ’аддзел страўніка жвачных жывёл’ (ТСБМ). Гл. кнігі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

граніто́левы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з гранітолю. Кніга з гранітолевымі вокладкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)