Лейтэна́нт ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая носіць гэта званне’ (ТСБМ). З рус. лейтенант ’тс’ (з XVII ст.), якое праз ням. Leutenant з франц. lieutenant ’тс’, а першапачаткова ’намеснік’ (< lieu ’месца’ + tenant ’які займае’ — калька з с.-лац. locum tenens ’тс’) (Клюге₁₇, 437; Фасмер, 2, 477; Слаўскі, 4, 123; Крукоўскі, Уплыў, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банк, дыял. ба́нак (Гарэц., Др.-Падб., Шат.). Рус. банк (з XVIII ст.), укр. банк і г. д. Запазычанне праз ням. Bank (або франц. banque) з італ. banco (якое спачатку мела значэнне ’стол мянялы’; < ням.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 49; MESz, 1, 239). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Берэ́т. Рус. бере́т (даўней і барет), укр. бере́т. Запазычанне (мабыць, праз рус. мову) з франц. béret ’шапачка баскаў’. Фасмер, 1, 156; Шанскі, 1, Б, 96–97; Рудніцкі, 112. Да гісторыі слова ў еўрап. мовах гл. Клюге, 52; MESz, 1, 304. Ст.-бел. бирет (XVI ст.) < польск. biret < франц. (гл. Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Габеле́н, габеле́навы (БРС). Рус. гобеле́н, укр. гобеле́н. Запазычанне з франц. gobelin ’тс’ (якое зыходзіць да ўласнага імя Gobelin). Параўн. Клюге, 263; MESz, 1, 1067. Фасмер (1, 423) дапускае магчымасць запазычання праз ням. мову. Рус. гобеле́н вядома ўжо ў 1835 г. (гл. Шанскі, 1 (4), с. 111). Яно, мабыць, было непасрэднай крыніцай бел. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брунэ́лька расліна чарнагалоў, Prunella L.’ (Кіс.). Запазычанне з польск. brunelka ’тс’ (а гэта з лац. яе назвы Prunella, раней Brunella, параўн. Нейштадт, Определитель, 467). Варш. сл., 1, 213, дае для польск. слова крыніцу ням. Braunelle ’тс’ (але ням. слова, бясспрэчна, з лац., параўн. ням. braun < brūn ’фіялетавы’ < лац. prūnum, гл. Клюге, 97). Параўн. бурнэлька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багне́т ’штык’ (Нас.). Укр. багне́т, багні́т, ба́ґнет, рус. (старое) багинет, таксама баянет (XVII ст., гл. Фогарашы, SSlav., 4, 64). Запазычанне з польск. bagnet ’тс’ (< ням. Bajonett або непасрэдна з франц. bayonnette, baïonnette, ад назвы мясцовасці Bayonne ў паўднёвай Францыі, дзе выраблялі штыкі). Брукнер, 10–11; Махэк₂, 42; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 42; Клюге, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)