поле́нница ж. (сложенные дрова) касцёр, -стра́ м.; дрыво́тнік, -ка м.;
пойти́ к поле́ннице пайсці́ да дрыво́тніка; обл. клад дроў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
Абсушыць сябе, сваю вопратку. Абсушыцца каля агню. □ Касцёр наш гарэў весела: пакуль сцямнела, мы добра абагрэліся і абсушыліся. Кірэенка. Глянуўшы на яго [Пятра], Сцяпан Фаміч загадаў яму зараз жа ісці да агню, абсушыцца. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна. Нядзведскі. Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лаўж ’куча галля’ (ігн., Сл. паўн.-зах.), лаўжо ’тс’ (Мат. Гом.). З літ. laužas ’агонь, касцёр’, ’лом’, ’куча галля’. Сюды ж ігн. лаўж ’куча нямытых рэчаў’. Параўн. лоўж, лобжа, ломжа, а таксама лат. lauza ’куча’, ’ламачча, павал’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бага́ч, бога́ч ’агонь’ (палес., Маш.), ’агонь, вогнішча, касцёр (палес., вусн. паведамл. Краўчука: разложы́ багачу́ погріцца), агонь, што дабываеце крэсівам’ (палес., вусн. паведамл. Краўчука). Слова амаль што знікла. Укр. бага́ч, бога́ч ’агонь, вогнішча, касцёр’. Бясспрэчна, звязана з укр. бага́ття ’агонь’ (гл. Маш., 159). Народная этымалогія тлумачыць назву багач тым, што агонь можа зрабіць багата шкоды, унясе багата маёмасці (гл. Маш., там жа; таксама ўласныя запісы. — Р. К.). Патабня (ЖСт, 1891, 111, 117) лічыць, што ў аснове назвы ляжыць міфалагічнае ўяўленне агню багацеем, і параўноўвае з гэтым уяўленне ў Рыгведзе Агні-домаўладыкі валадаром багаццяў. Сюды ж бага́ч, бага́тнік ’свята 8.IX’ (Шат., Інстр. II).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вогнішча, агонь, касцёр; цяпло (абл.); цяпельца (абл. памянш.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн. польск. żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сто́пкаI ж. (кучка) сто́сік, -ка м.; (дров и т. п.) касцёр, род. кастра́ м.; (сена и т. п.) сці́рта, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўзбо́ч, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго‑н. Трашчыць касцёр, і бульба варыцца, Табун стрыножаны — наўзбоч. Сербантовіч.
2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго‑н. Наўзбоч гаю дзве бярозы ды з дубочкам маладым абняліся так прыгожа на ўзгорачку крутым. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)