стака́та,
1. нескл., н. У музыцы — кароткае адрывістае выкананне гукаў, пры якім яны не звязаны адзін з другім. Знак стаката.
2. прысл. Адрывіста, каротка.
[Іт. staccato — адрывіста, асобна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Марна́рка ’кароткае адзенне з даматканага сукна’ (Сцяшк.). З польск. marynarka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́да¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.
1. Кароткае тоўстае бервяно.
2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва.
Чатыры калоды пчол.
3. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм., пагард.).
◊
Цераз пень калоду (разм., неадабр.) — дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фармулява́цца, ‑люецца; незак.
1. Атрымліваць кароткае дакладнае слоўнае вызначэнне. У галаве.. [аўтараў] фармулююцца сказы ў рускай мове і тут жа, пішучы, яны перакладаюць іх на беларускую мову. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́фта ’верхняе кароткае жаночае адзенне’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. kofta (Шанскі, 2, 8, 362).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Насомач ’кароткае бервяно, якое кладзецца ў сцяну паміж войнамі’ (Шушк.). Звязана з сомінец, самінец ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цяле́ж, целяжа, м.
Абл. Кароткае і тоўстае бервяно з камля. — Не ведаеш хіба, як у нас дровы возяць, па-шляхецку? На сабе. Высеча цялеж, — на плечы і панёс. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпаліто́, нескл., н.
Кароткае, не ніжэй каленяў, паліто. Паходня паклаў на табурэтку палявую сумку, зняў з сябе асенняе паўпаліто і шапку і, павесіўшы іх у шафу, вярнуўся да стала. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.
Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне. Сацінавая кофта. □ Сям-там па загонах стракацелі жаночыя постаці белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мале́бен, ‑бна, м.
1. Кароткае набажэнства за чыё‑н. здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках. Малебны ксяндзы па касцёлах Спраўляюць за ўдовіны злоты. Купала.
2. перан. Разм. Дакучлівае навучанне, настаўленні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)