кісле́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца кіслым або больш кіслым. Капуста кіслее.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ячы за́ячий;

~чая губа́мед. за́ячья губа́;

~чая капу́стабот. за́ячья капу́ста;

~чая кроўбот., разг. ма́йник;

~чая душа́ — за́ячья душа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заква́сіцца, ‑сіцца; зак.

Стаць кіслым у выніку браджэння; закіснуць. Капуста заквасілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кача́нны, ‑ая, ‑ае.

Які расце качаном, захоўваецца ў качанах. Качанная капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераква́сіцца, ‑сіцца; зак.

Стаць занадта кіслым, перакіснуць. Пераквасілася капуста. Пераквасілася цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́цца, раджу́ся, ро́дзішся, ро́дзіцца; зак. і незак.

1. Тое, што і нарадзіцца.

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб раслінах).

Надта родзіцца ў нас капуста.

|| незак. таксама раджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́снуць, ‑не; пр. перакіс, ‑ла; зак.

Стаць занадта кіслым; пераквасіцца. Капуста перакісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазагніва́цца, ‑аецца; зак.

Падгнісці; стаць гнілым — пра ўсё, многае. Капуста пазагнівалася. Яблыкі пазагніваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праква́сіцца, ‑квасіцца; зак.

Стаць квашаным, закіснуць да гатоўнасці (для ежы). Капуста добра праквасілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламіна́рыя, ‑і, ж.

Род буйных марскіх водарасцей, асобныя віды якіх (марская капуста) ужываюцца ў ежу.

[Ад лац. lamina — пласцінка, палоска.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)