тэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які служыць для кіравання вытворчымі працэсамі на адлегласці. Тэлемеханічныя метады. Тэлемеханічная сістэма. Тэлемеханічная апаратура.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлемеханікі (у 1 знач.). Тэлемеханічны кантроль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апе́ка, -і, ДМ апе́цы, ж.

1. Нагляд за недзеяздольнымі асобамі (малалетнімі, хворымі і пад.), клопаты аб іх выхаванні, правах і пад.

Устанавіць апеку над малалетнімі.

2. зб. Установы або асобы, на якіх ускладзены такі нагляд.

3. Клопаты, утрыманне, нагляд, кантроль.

Бацькоўская а.

Выйсці з-пад апекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracjaкантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адміністрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі. [Захараў:] — Вашы ўпаўнаважаныя тады б менш адміністравалі і падмянялі старшынь калгасаў, а маглі б на месцы ўзначаліць спаборніцтва, праверку і кантроль за выкананнем абавязацельстваў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́дны, -ая, -ае.

1. гл. народ.

2. Які належыць усяму народу, дзяржаўны.

Народная гаспадарка

3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду.

Народная паэзія.

4. У складзе некаторых назваў устаноў, арганізацый, пасад.

Н. суд.

Н. кантроль.

5. У складзе ганаровых званняў якія надаюцца дзеячам культуры.

Н. паэт. Н. мастак.

|| наз. наро́днасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспе́ктар, ‑а, м.

1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.

2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.

[Ад лац. inspector — паглядальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што.

Праводзіць кантроль, сачыць за правільнасцю дзеянняў каго‑, чаго‑н.; правяраць. Кантраляваць работу. Кантраляваць ход спаборніцтва. Кантраляваць свае паводзіны. □ Аўтаматы працавалі дакладна. Бурмакоў і Павел амаль зусім не кантралявалі іх і самі гадзінамі не адрываліся ад тэлескопа. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі. Паслядовіч. Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыяды́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу, паўтараецца час ад часу. Перыядычныя з’явы. Перыядычны кантроль.

2. Які выдаецца праз пэўныя прамежкі часу. Перыядычны друк.

3. Які складаецца з перыядаў (у 5 знач.). Перыядычная мова.

•••

Перыядычная сістэма элементаў гл. сістэма.

Перыядычны дроб гл. дроб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакантро́ль, ‑ю, м.

Кантроль над самім сабой, назіранне за сваёй працай, паводзінамі, станам здароўя. Самакантроль спартсмена. □ У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Многія вершы [Танка] з’явіліся быццам у выніку аўтарскага самакантролю і пільнасці, праяўляемай у адносінах да ўласнага сэрца і сумлення. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)