паўгу́сенічны, ‑ая, ‑ае.

З прымяненнем гусеніц і колаў (пра хадавую частку самаходнага ўстройства); які мае такую хадавую частку. Паўгусенічны камбайн.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быстрахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую хуткасць руху. Быстраходны камбайн. Быстраходнае судна. □ Гучна прагуў На заводзе гудок, Хлопец спыніў Быстраходны станок. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далібо́г і дальбо́г, выкл.

Разм. Ужываецца для пацверджання чаго‑н., запэўнівання ў чым‑н. Камбайн — о, гэта мая мара ад самага маленства, далібог. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласі́сты, ‑ая, ‑ае.

З мноствам каласоў або з буйным калоссем. [Алёша] заплюшчыў вочы і ўбачыў і свой прыгажун-камбайн, і бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыроказахо́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае рабочыя часткі з шырокім захопам (пра сельскагаспадарчыя машыны). Шыроказахопны камбайн. □ Самаходнай.. [сенакасілка] завецца таму, што рухаецца самастойна, без дапамогі трактара, шыроказахопнай — за вялікую шырыню паласы, на якой зрэзвае траву. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самохо́дный техн. самахо́дны;

самохо́дная пу́шка самахо́дная гарма́та;

самохо́дный комба́йн самахо́дны камба́йн;

самохо́дная устано́вка самахо́дная ўстано́ўка;

самохо́дный тра́нспорт самахо́дны тра́нспарт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяста́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад’язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́гальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.

•••

Вугальная кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцеп в разн. знач. счэп, род. счэ́па м.;

комба́йн в сце́пе с тра́ктором камба́йн у счэ́пе з тра́ктарам;

ваго́нные сце́пы ваго́нныя счэ́пы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́лпа ’малпа’ (Шпіл., Грыг., Мядзв., Федар., Сцяшк. Сл., ТС), nälpa ’тс’ (Пятк.), на́впа ’тс’ (драгіч., З нар. сл.), на́лу‑ па ’тс’ (Сцяц.), н.-луж. паіра ’тс’. Пераробка з милпа ’тс’ (гл.) (< польск. małpa ’тс’) у народнай мове ў выніку дысіміляцыі м > н тыпу канбайн (‑^камбайн), ланпа (< лампа), кунпанія (Скампануй), звычайна ў кантактным ці дыстантным спалучэнні з губнымі, параўн. набыць (< мабыць) і пад. (Бел.-дыял.2 Мн., 1980, 63–64), а таксама шляхам народнаэтымалагічнага пераасэнсавання, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 985.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)