заблі́скаць сов. заблиста́ть, засверка́ть;

~калі зо́ркі — заблиста́ли (засверка́ли) звёзды;

~калі штыкі́ — заблиста́ли (засверка́ли) штыки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

когда́-никогда́ нареч. калі́-нікалі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́жели союз, уст., прост. калі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́ць

‘датыкацца вострым, утыкаць, забіваць, рабіць заўвагі’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. калю́ ко́лем
2-я ас. ко́леш ко́леце
3-я ас. ко́ле ко́люць
Прошлы час
м. кало́ў кало́лі
ж. кало́ла
н. кало́ла
Загадны лад
2-я ас. калі́ калі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́лючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маладзіко́м, прысл. (разм.).

Калі настане маладзік, у перыяд маладзіка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́птам, прысл.

1. Знянацку, нечакана, неспадзявана.

Р. пачуўся стрэл.

2. у знач. ўзмацн. часц. Адпавядае па знач. словам: «а калі», «а што, калі» і пад.

Р. яшчэ захварэе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пожа́луйста част. калі́ ла́ска;

пожа́луйста, сади́тесь калі́ ла́ска, сяда́йце;

пода́йте мне, пожа́луйста, воды́ пада́йце мне, калі́ ла́ска, вады́;

мо́жно вас на мину́точку? — Пожа́луйста мо́жна вас на хвілі́нку? — Калі́ ла́ска;

скажи́(те) пожа́луйста! скажы́(це) на ла́ску (калі́ ла́ска)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тады́-сяды́, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз³, злуч. умоўны (разм.).

Калі.

Р. не ўмееш, не бярыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дараго́ўля, -і, ж.

Становішча, калі цэны на тавары надта высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)