Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

размя́класць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан размяклага. Размякласць грунту. □ Карацей кажучы, навалілася на мяне сёння ўсякая ўсячына, — жаласна прамовіў Ваўчок, але праз момант размякласць у яго прайшла, ён натапырыўся зноў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́вам, пабочн.

Ужываецца для кароткага абагульнення сказанага: карацей кажучы, увогуле. Словам, адзеўся я ў самае лепшае, што меў, бо прыехаў на вельмі вялікае ў маім жыцці дзіва: на першы з’езд «Маладняка». Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абудзіць у кім‑н. пачуццё кахання да сябе, прымусіць пакахаць. Уласна кажучы, у апошнія гады.. [Тамары Аляксандраўне] не столькі хацелася зачараваць.. [Яраша], закахаць, колькі проста пераможна ўзяць — націскам, прыступам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуджа́льнік, ‑а, м.

1. Прычына ўзнікнення якога‑н. працэсу. Узбуджальнік грыпу.

2. Той, хто (ці тое, што) выклікае, узбуджае што‑н. Праца была ўзбуджальнікам і эстэтычнай эмоцыі, або, інакш кажучы, мастацкага майстэрства. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пои́стине нареч., книжн. сапраўды́, па пра́ўдзе; на са́май спра́ве;

пои́стине говоря́ па пра́ўдзе (пра́ўду) ка́жучы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́бы, -ая, -ае.

1. Недастаткова культурны, недалікатны.

Грубыя паводзіны.

Грубае абыходжанне.

Груба (прысл.) адказаць.

2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

Грубая мэбля.

Грубая работа.

3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

Г. падлік.

Груба (прысл.) кажучы.

4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

Грубая памылка.

Грубае парушэнне законнасці.

5. Рэзкі, непрыемны на слых.

Г. голас.

Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

|| наз. гру́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́чы, прысл.

1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову. Дудо. Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі. Карпаў.

2. у знач. пабочн. (часта ў спалучэнні са словамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця. Дуброўскі. Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іна́кш нареч., союз, см. іна́чай;

і. (іна́чай) ка́жучы — други́ми (ины́ми) слова́ми; и́на́че говоря́;

так ці і. (іна́чай) — так или и́на́че

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ротко нареч.

1. (вкратце) ко́ратка;

ко́ротко говоря́ ко́ратка ка́жучы;

2. (близко, интимно) блі́зка;

ко́ротко знако́м блі́зка знаёмы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)